Сталася вядома, у чым вінавацяць журналіста Вячаслава Лазарава


Журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе «Вясна».

Вячаслаў Лазараў.
Фота: «Вясна» / Telegram/ viasna96

14 сакавіка сталася вядома, што журналіста Вячаслава Лазарава абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Нагадаем, Вячаслаў Лазараў быў затрыманы сілавікамі 9 лютага ў Віцебску. Пры затрыманні ў яго забралі тэлефоны і відэакамеру. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, потым родныя не ведалі пра ягоны лёс аж да 11 лютага, калі высветлілася, што журналіст у віцебскім ІЧУ.

Цяпер Вячаслава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА № 2, і яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі на адрас: Вячаслаў Дзмітрыевіч Лазараў, СІЗА № 2, вул. Гагарына, 2, 210026, г. Віцебск.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў