Працаўнікам камбінату «Сталічны», якія звярталіся да Лукашэнкі, заробкі яшчэ не выплацілі


Работнікі прыватнага рыбакансервавага камбіната «Сталічны», якія скардзіліся Аляксандру Лукашэнку на нявыплату заробкаў на працягу пяці месяцаў, станам на 14 лютага яшчэ не атрымалі сваіх заробкаў. Пра гэта паведамляе Zerkalo.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

13 лютага ў Менску з супрацоўнікамі прадпрыемства сустрэліся прадстаўнікі выканкаму і службы занятасці насельніцтва.

«Большасць шараговых работнікаў прадпрыемства маюць намер звольніцца, ім прапанавалі новыя месцы. У асноўным новая праца чакае іх на заводах. Што датычыць доўгу па заробку, то кіраўніцтва «Сталічнага» зараз займаецца падлікамі, каму і колькі яны вінаватыя. Не ўпэўненыя ў правільнасці гэтых падлікаў, бо ўсё робіцца на каленцы. Грошы абяцаюць выплаціць да 15 лютага, але гэтым словам веры няма», – распавяла суразмоўца журналістаў.

Пры гэтым 11 лютага аўтарка відэа ў TikTok аб затрымках заробкаў у «Сталічным» паведамляла, што за кастрычнік 2023 года работнікам выплацілі грошы.

У прадпрыемства ёсць пытанні з аплатай падаткаў. З гэтай праблемай працаўнікі «Сталічнага» звярталіся ў выканкам і нават у Адміністрацыю Лукашэнкі, аднак адтуль лісты людзей «спускалі ўніз». Ёсць таксама даўгі па выплаце ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і перад іншымі фірмамі.

Hавiны
Работнікі менскага прадпрыемства паскардзіліся Лукашэнку на затрыманне заробкаў за паўгода
2024.02.10 12:50

Таксама праблемы з выплатай заробкаў і ў працаўнікоў філіялу камбінату ў Любані – яшчэ з лета. У філіяле працуе каля 30 чалавек.

«У канцы лістапада з Менску прыехалі босы, яны выклікалі ў кабінет працаўнікоў па адным і тамака разлічваліся гатоўкай. І абяцалі, што вось-вось пагасяць астатнюю запазычанасць па заробку. Абяцанні працягваліся», – распавяла крыніца.

У снежні частка калектыву пайшла скардзіцца мясцовым службоўцам, «але ходзяць чуткі, што ў дырэктара ўсюды сувязі – у выканкаме, падатковай, а таму скардзіцца бескарысна». Пасля гэтага супрацоўнікам заявілі, што «тыя, хто скардзіўся, грошай увогуле не атрымаюць».

10 лютага супрацоўнікі менскага рыбакансервавага камбіната «Сталічны» запісалі відэазварот да Лукашэнкі. Яны сцвярджаюць, што не атрымліваюць заробкаў з верасня.

«Робяцца ўсе неабходныя захады, каб наймальнік выканаў свае абавязкі перад кожным працаўніком і ліквідаваў запазычанасці ў выплаце заробкаў», – гэтак адрэагаваў на відэазварот працаўнікоў рыбакансервавага камбінату «Сталічны» дырэктар дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства і працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч.

Абноўлена
Мінпрацы адрэагавала на зварот працаўнікоў рыбакансервавага камбінату на адрас Лукашэнкі
2024.02.10 16:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў