Работнікі менскага прадпрыемства паскардзіліся Лукашэнку на затрыманне заробкаў за паўгода


Супрацоўнікі менскага рыбакансервавага камбіната «Сталічны» запісалі відэазварот да Лукашэнкі. Яны сцвярджаюць, што не атрымліваюць заробкаў з верасня.

«Больш за пяць месяцаў мы не атрымліваем заробку – верасень, кастрычнік, лістапад, снежань, студзень. Ужо люты – мы не атрымліваем заробку. Працы на сёння мы не маем, з 8 студзеня – прастой. Мы не працуем, мы не маем кавалка хлеба», – кажуць работнікі рыбакамбіната.

Яны сцвярджаюць, што ўжо ліставалі і ў пракуратуру, і Лукашэнку, аднак праблему не развязваюць. Цяпер даслалі новыя звароты.

«Аплачваць квартплату няма чым, не можам набыць лекі, жыць нам няма на што. Людзі ходзяць у ламбарды, здаюць сваё золата, бо трэба неяк пражыць. Вось як жыць у такой сітуацыі?» – з роспаччу скардзяцца працаўнікі.

Яны таксама абураюцца, што кіраўніцтва адмаўляецца іх звальняць, пагражаючы, што ў гэтым выпадку наогул нічога не выплацяць.

Абноўлена
Мінпрацы адрэагавала на зварот працаўнікоў рыбакансервавага камбінату на адрас Лукашэнкі
2024.02.10 16:18

Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае штраф ад чатырох да пяцідзесяці базавых велічыняў (цяпер гэта ад 160 да 2000 рублёў) за «нявыплату або няпоўную выплату ва ўстаноўлены тэрмін заработнай платы, іншых выплатаў, што належаць работніку ад наймальніка».

Аб’ектыў
У Лёзна затрымліваюць заробкі
2023.03.13 21:37

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў