Галоўную рэдактарку ABW.by пакаралі 1,5 гадамі калоніі


Вырак галоўнай рэдактарцы ABW.by Юліі Мудрэўскай быў вынесены яшчэ летась, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», Юлію Мудрэўскую вінавацілі ва ўдзеле ў мірных пратэстах 2020 году (арт. 342 КК). Яе затрымалі летась у чэрвені. У верасні справу палітзняволенай пачаў разглядаць Фрунзенскі раённы суд. Суддзя Алена Бушава пакарала рэдактарку 1,5 гадамі калоніі.

Пазней прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд быў без зменаў. Цяпер Юлія Мудрэўская знаходзіцца ў папраўчай калоніі №4 у Гомлі.

Hавiны
«Стараецца з усіх сіл усё гэта выносіць». Як пачуваецца за кратамі журналістка Кацярына Андрэева
2022.12.02 09:13

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў