Урад Беларусі змяніў пастанову «Аб функцыянаванні рынкаў». Цяпер каб прадаваць свой тавар, гандляры мусяць мець пацверджанне, што прадукцыя вырашчаная на зямельным надзеле менавіта ў Беларусі. Дакумент набыў моц з моманту апублікавання.
Паводле абноўленай пастановы «Аб функцыянаванні рынкаў», гандляры мусяць атрымаць у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе пацверджанне, што рэалізаваная прадукцыя вырашчаная на зямельным надзеле ў Беларусі. Без даведкі цяпер нельга прадаваць гародніну і садавіну, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе: варэнні, узвары, джэмы, прадукцыю раслінаводства, любыя малочныя і кісламалочныя прадукты, мёд, а таксама прадукцыю жывёлагадоўлі.
Адміністрацыя рынку можа скасаваць дамову аб наданні гандлёвага месца для гандляра, калі не будзе гэтай даведкі.
КІ belsat.eu