Іван Краўцоў: Ёсць інфармацыя, што Віктар Бабарыка ў парадку


Іван Краўцоў у інтэрвʼю каналу «Ток» распавёў, што, паводле інфармацыі ад крыніцаў у папраўчай калоніі, палітычны вязень Віктар Бабарыка цяпер «у парадку». Аднак сваякі не маюць магчымасці спраўдзіць гэта асабіста.

З Віктарам Бабарыкам адсутнічае сувязь з вясны: няма лістоў і званкоў, да яго не пускаюць адваката. Пры гэтым вядома, што ў ноч на 25 красавіка Бабарыка трапіў у аддзяленне хірургіі Наваполацкай цэнтральнай гарадской больніцы. У палітзняволенага выявілі пнеўматоракс (назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Узнікла падазрэнне, што шпіталізацыя сталася вынікам збіцця ў калоніі.

Прадстаўнік штабу Бабарыкі Іван Краўцоў у інтэрвʼю «Току» канстатаваў, што інфармацыя пра палітычных вязняў – гэта цяпер вялізарная праблема. Пра Марыю Калеснікаву, напрыклад, нічога невядома з лютага. Няма сувязі і з Віктарам Бабарыкам.

Hавiны
Родныя Віктара Бабарыкі трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі ў Наваполацку
2023.07.18 12:39

«Мы не змаглі да гэтага часу вачыма ягоных сваякоў пераканацца, што ён у парадку. Гэта цісне, так. З іншага боку, ёсць інфармацыя адтуль, з калоніі, што ён у парадку. І мы гэтай інфармацыі схільныя давяраць», – падкрэсліў прадстаўнік штабу.

Паводле Краўцова, каманда Бабарыкі мае крыніцы ў калоніі і лякарні, ад іх паступала інфармацыя на працягу гэтых месяцаў, «таму такога перажывання, што з ім зусім нешта дрэнна, у нас няма».

Краўцоў дадаў, што не разумее логікі ізаляцыі некаторых палітычных вязняў.

Агляд
Катаванне «нявызначанасцю»: 5 вядомых палітвязняў, пра якіх даўно няма звестак
2023.07.07 20:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў