На панядзелак у Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі


На панядзелак, 13 чэрвеня, абвесцілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі, паведамляе «Белгідрамет».

Фота: Белсат

Раніцай і ўдзень на заходняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы і залевы. Таксама падчас навальніцаў шквалісты вецер можа дасягаць хуткасці 15–20 м/с.

Аднак надвор’е ў Беларусі прагназуецца цёплае: 23–26 градусаў цяпла будзе ў Менскай, Берасцейскай і Віцебскай вобласцях, на ўсходзе краіны тэмпература паветра – 25–27 градусаў цяпла, ападкаў не чакаецца. У заходняй частцы Беларусі будзе халаднавата: 18–21 градус цяпла. На паўднёвым усходзе – да 29 градусаў.

Заўтра і паслязаўтра таксама чакаюцца дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Фота
«Расейцам удвая цяжэй: яны ў аблозе ў краіне і за мяжой». Удзельнікі варшаўскай акцыі да Дня Расеі – пра сябе і свае сцягі
2022.06.13 01:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў