«Будзеш маўчаць – папярэджанне, а мужу 20 содняў»: як ва Уруччы бралі штурмам 20-гадовых маладзёнаў


Сілавікі без апазнавальных знакаў раніцай 13 красавіка прыйшлі з ператрусам да маладой сям’і – Пятра і Маргарыты Пажытных. Каб трапіць у кватэру, яны выбілі шкло на балконе і ўзламалі дзверы. Ад сваякоў маладзёна вядома, што цяпер Пётр у Першамайскім РУУСе, ягоную жонку пасля некалькіх гадзінаў адпусцілі.

Ператрус у кватэры Пятра і Маргарыты Пажытных.
Фота: сваякі Пятра Пажытных

Пётр – не радыкальны актывіст, затрыманняў і штрафаў у іх не было, у пратэстах не ўдзельнічалі, распавядае Дар’я, братавая хлопца.

Жанчына расказвае, як раніцай да яе пазванілі суседзі Пятра і паведамілі, што штурмуюць кватэру Пажытных на першым паверсе.

«Гэта 20-гадовыя дзеці. Прыйшлі, выламалі падвойныя дзверы ломам, выбілі шкло на балконе, усё перавярнулі. Гэта кватэра маці мужа, нас туды не пусцілі, дакументаў не паказалі. Сабака на ўсю вуліцу брахаў. Былі ў цывільным, у масках і кепках, як ГУБАЗіК. Яны сказалі не перажываць, цяпер праводзяць ператрус, пасля забяруць іх на апытанне. Мы папрасілі паказаць панятых, але нам не паказалі. Пазней прывялі дворніка».

Як ва Уруччы бралі штурмам 20-гадовых маладзёнаў. Ператрус у кватэры Пятра і Маргарыты Пажытных. Фота: сваякі Пятра Пажытных
ператрус, сям’я Пажытных, кватэра, Уручча, Менск
Як ва Уруччы бралі штурмам 20-гадовых маладзёнаў. Ператрус у кватэры Пятра і Маргарыты Пажытных. Фота: сваякі Пятра Пажытных
ператрус, сям’я Пажытных, кватэра, Уручча, Менск
Як ва Уруччы бралі штурмам 20-гадовых маладзёнаў. Ператрус у кватэры Пятра і Маргарыты Пажытных. Фота: сваякі Пятра Пажытных
ператрус, сям’я Пажытных, кватэра, Уручча, Менск

Пятра сваякам не паказалі, а Маргарыта вывела сабаку. Дар’я распавядае, што дзяўчына была ўся ў слязах і вельмі напалоханая. Дар’я з мужам адвезлі сабаку да бацькоў, а калі вярнуліся, нікога не было.

«Кватэру пакінулі адчыненай, не апячаталі, дакументаў ніякіх не пакінулі, святло ўключанае. Магчыма, яны пабілі шкло на балконе, спрабавалі зайсці ў пакой праз вакно, бо не працуе дамафон і званок. Магчыма, дзеці спалі і не чулі, што хтосьці грукаў».

Hавiны
За каментары ў «Тэлеграме» мужчыну асудзілі на 5 гадоў «хіміі»
2021.04.13 11:51

Прычыны налёту сілавікоў і ператрусу ў маладой сям’і не вядомыя. Цяпер Пётр у Першамайскім РУУСе, Маргарыту выпусцілі, але забаранілі даваць інфармацыю.

«Па якой справе затрымалі, нам не сказалі. Бацькі звоняць у ГУБАЗіК, там скідваюць. Нам сказалі, што ёсць санкцыя пракурора. Маргарыце сказалі маўчаць, тады ёй дадуць папярэджанне, а Пятру 20 содняў».

Пазней у тэлеграм-канале «Жёлтые сливы» з’явіўся допіс з відэа, на якім Пётр распавядае, што быў затрыманы за тое, што ў чаце «Уручча – грамадзянская супольнасць», які ён адміністраваў, «з’яўляліся заклікі да перакрыцця дарог і радыкалізму».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў