«Мне даравалі». ПВК Вагнэра паказала відэа з наймітам, нібыта забітым кувалдаю


Гісторыя найміта ПВК Вагнэра, забойства якога паказаў блізкі да групоўкі Telegram-канал, атрымала працяг: абнародаванае відэа, дзе Дзмітрый Якушчанка кажа, што яму даравалі, бо з палону ён «прынёс шмат каштоўнай інфармацыі, што ўратавала жыццё шмат якім хлопцам». Калі быў зняты гэты ролік, невядома.

Найміт ПВК Вагнэра Дзмітрый Якушчанка. Кадр з відэа прэс-службы кампаніі «Конкорд» / «ВКонтакте»

У ноч на панядзелак блізкі да ПВК Вагнэра Telegram-канал апублікаваў відэа забойства кувалдаю мужчыны, які назваў сябе Дзмітрыем Якушчанкам. Яго завербавалі ў калоніі ў Саратаўскай вобласці Расеі, ён, пасля таго як трапіў на фронт, здаўся ў палон украінскім вайскоўцам. ПВК Вагнэра лічыць гэта здрадаю.

Пазней упаўнаважаная ў правах асобы ў Расеі Таццяна Маскалькова паведаміла, што папросіць праваахоўныя органы зладзіць правяранне.

Пасля гэтага прэс-служба кіраўніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына апублікавала відэа, дзе Якушчанка кажа, што, вярнуўшыся з палону, «прынёс багата каштоўнай інфармацыі, што ўратавала жыццё шмат якім хлопцам». Таму, паводле мужчыны, яму даравалі. Калі і дзе быў зняты ролік, не ўдакладняюць.

Раней гэты ж Telegram-канал, блізкі да ПВК Вагнэра, публікаваў відэа забойства кувалдаю іншага найміта, Яўгенія Нужына. Пасля вербавання ў калоніі ён таксама здаўся ў палон ва Украіне, калі трапіў на фронт. Расейскія праваахоўныя органы гэтых кадраў ніяк не каментавалі.

Hавiны
У сеціве апублікавалі новае відэа з забойствам кувалдаю найміта ПВК Вагнэра
2023.02.13 08:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў