Камбінацыя лекаў ад раку цалкам прыбрала пухліны ў некалькіх «невылечна» хворых


Камбінацыю нівалумабу і іпілімумабу даследуюць ужо даўно, такое спалучэнне медыкаментаў выяўляецца эфектыўным. Гэта яшчэ не ўніверсальныя лекі ад раку, але ў асобных выпадках яны даюць цудоўны вынік.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: Bicanski via pixnio.com, CC0

Лонданскі Інстытут даследавання раку і фонд Каралеўскага шпіталю Марсдэна правялі выпрабаванні камбінацыі двух лекаў, нівалумабу і іпілімумабу, якія паказалі значную эфектыўнасць супраць ракавых пухлінаў галавы і шыі ў тэрмінальнай стадыі, расказвае «The Guardian».

Камбінацыя лекаў прывяла да значнага змяншэння пухлінаў – такога, што ў асобных пацыентаў пухліны нават цалкам зніклі. Пры тым лекаванне не давала вялікай колькасці пабочных эфектаў. Тэрапія працуе так, нібы «вучыць» імунітэт супрацьстаяць новаўтварэнням.

Вынікі трэцяй фазы выпрабаванняў на тысячы тэрмінальна хворых яшчэ раннія і не «статыстычна значныя»: у сярэднім працягласць жыцця вышэйшая толькі на тры месяцы ў параўнанні з тымі, хто прайшоў хіміятэрапію, а «цуды» поўнага знікнення пухлінаў здараліся нячаста. Але, паводле Інстытуту даследавання раку, праз хуткасць лекавання і невялікую колькасць пабочных эфектаў вынікі ўжо «значныя клінічна».

Hавiны
Вядомая лекарка-блогерка «Реанимационная штучка» з’ехала з Беларусі
2021.09.05 14:15

Журналісты прыводзяць прыклад 77-гадовага пацыента, якому чатыры гады таму не давалі добрых прагнозаў, бо рак гартані стаў распаўзацца на лёгкія. Яму прапаноўвалі толькі паліятыўную дапамогу (то значыць, маглі хіба палегчыць пакуты).

Эксперыментальнае лекаванне не дало ніякіх пабочных эфектаў, за восем тыдняў пухліна ў горле цалкам знікла. Мужчына падчас лекавання працягваў ездзіць на ровары і плаваць на яхце, а па знікненні пухліны ў горле выправіўся з жонкай у тыднёвы круіз – гэта зусім не падобна да пакутаў пацыентаў ад хіміятэрапіі. Лекаванне не прыбрала хваробы з лёгкіх, але мужчына прайшоў праз хіміятэрапію і хірургічную аперацыю – цяпер няма прыкметаў і гэтай хваробы.

Цяперашнія даследаванні датычылі раку і шыі, але ранейшыя тэсты гэтай камбінацыі лекаў паказвалі эфектыўнасць камбінацыі таксама супраць раку іншых відаў, у тым ліку меланомы. Прычым яны давалі значна лепшы эфект менавіта ў камбінацыі.

Камбінацыя асабліва эфектыўная супраць асобнага віду пухлінаў – з высокім узроўнем імунных маркераў PD-L1. Яе ўжо пачынаюць рэкамендаваць у розных краінах, у тым ліку ў Злучаных Штатах і ў Расеі.

Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайт дыстанцыйных кансультацыяў лекараў
2021.08.14 14:16

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў