На знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі калоніі Сцяпан Латыпаў глытаў лязо і рэзаў вены


Сцяпан Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. Пра гэта паведамляецца на Instagram-старонцы, дзе публікуюцца звесткі пра палітвязня.

Сцяпан Латыпаў такім чынам пратэставаў супраць парушэння сваіх правоў, у прыватнасці – блакавання ліставання. Сцвярджаецца, што ён рабіў спробы вырашыць праблемы праз кантакт з намеснікам начальніка калоніі, напісаўшы заяву на сустрэчу з ім, але яна была праігнараваная.

«Сцяпан праглынуў лязо ў канцы ліпеня. Ён зрабіў гэта, устаўшы перад камерай назірання ў ПКТ, і пасля запіў лязо гарбатай – каб супрацоўнікі ўпэўніліся, што ён не сімулюе, і былі вымушаныя адвезці яго на абследаванне ў шпіталь у Івацэвічах. Так ён дамогся, каб яго ўчынак быў зафіксаваны ў дакументах шпіталя. Праз некалькі гадзінаў Сцяпана вярнулі ў калонію. На шчасце, лязо не пашкодзіла стрававод і страўнік», – сцвярджаюць блізкія палітвязня.

«Таксама ў якасці пратэсту супраць незаконных дзеянняў адміністрацыі Сцяпан парэзаў сабе руку ў вобласці локця. Парэз атрымаўся даволі глыбокі, накладалі некалькі швоў. Рана загаілася без ускладненняў».

За гэтыя ўчынкі Сцяпана пакаралі 17 соднямі ШІЗА, якія ён адседзеў у жніўні. Ліставанне з ім дагэтуль не палепшылася.

Нагадаем, 16 жніўня 2021 году Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў ШІЗА агулам на 49 дзён. У сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на пяць месяцаў.

Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў