Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29 % заробку на беларускую пенсію


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытанне, ці ўлічваецца праца за мяжой у стаж пры налічэнні пенсіі ў Беларусі. З адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29 % заробку.

Згодна з артыкулам 5.1 Закону аб пенсійным забеспячэнні, праца за мяжою залічваецца ў агульны стаж пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў. У выпадку камандзіравання за мяжу гэтыя ўнёскі аўтаматычна залічвае працадаўца.

Але ў выпадку, калі працаўнік «не бярэ ўдзелу ў працоўных стасунках з працадаўцам на тэрыторыі Беларусі», працаўніку даюць права самастойна плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. На гэта трэба аддаваць 29 % свайго даходу. Калі даход будзе пазначаны ніжэйшым за мінімальны заробак, стаж будуць лічыць з паніжальным каэфіцыентам.

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра пенсію, нават калі не хочацца думаць пра старасць
2021.06.09 07:41

Але проста плаціць недастаткова. Эмігранту трэба стаць на ўлік у раённым аддзеле тэрытарыяльнага органу ФСАН паводле месца жыхарства ў Беларусі. Парадак станаўлення на ўлік не дае дыстанцыйнай магчымасці, хоць і не забараняе яе наўпрост. Заяўніку трэба падаць пасведчанне асобы і працоўную дамову на адной з дзяржаўных моваў Беларусі.

У Беларусі працаўнік плаціць у ФСАН 1 % ад налічанага заробку, але працадаўца плаціць у ФСАН яшчэ 34 % ад поўнага заробку: 28 % на абавязковыя страхавыя ўнёскі і 6 % на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Калі працаўнік атрымлівае на рукі 1699 рублёў 2 капейкі, то ў ФСАН ад яго ідзе Br 691,46.

Партал Devby.io, які звярнуў увагу на паведамленне Мінпрацы, нагадаў, што беларусы могуць прэтэндаваць на пенсію ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы.

Hавiны
Польшча гатовая выплочваць пенсіі беларусам пад міжнароднай абаронай без пацверджання стажу на радзіме
2024.03.06 07:54

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў