Прысуды Бяляцкаму і Ціханоўскай, дыверсія ў Мачулішчах. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае галоўныя падзеі апошняга часу. Паглядзіце, ці здагадаецеся вы, пра што ідзецца ў карыкатурах, без нашых падказак?

У Беларусі судзілі Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Ён атрымаў 10 гадоў калоніі. Прысуды праваабаронцам «Вясны» вынеслі у судзе Ленінскага раёну Менску 3 сакавіка. Суддзя Марына Запаснік прызначыла «вясноўцам» наступныя тэрміны:

  • старшыні «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі;
  • намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі;
  • каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі;
  • праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Праваабаронцаў абвінавацілі ў незаконным увозе на тэрыторыю Беларусі вялікай сумы грошай без дэкларавання паводле ч. 4 арт. 228 КК і паводле арт. 342 КК за нібыта «фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Пракуратура лічыць злачынствам тое, што «Вясна» дапамагала аплачваць штрафы беларусам, якія былі асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў, а таксама шукала і аплачвала для такіх людзей адвакатаў.

Hавiны
Суд вынес прысуды па справе «Вясны»: Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі
2023.03.03 12:20

Праз некалькі дзён, 6 сакавіка ў Менску вынеслі прысуд у «справе Каардынацыйнай рады». Адметнасць працэсу ў тым, што на лаве падсудных нікога не было – ўсе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой і судзілі іх завочна. Лідарцы беларускіх дэмакратычных сілаў абранай прэзідэнтцы Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў калоніі, Паўлу Латушку – 18 гадоў калоніі. Марыя Мароз, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі  пакараны 12 гадамі зняволення.

Святлана Ціханоўская па рашэнні суда павінна адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат
Абноўлена
Святлана Ціханоўская пракаментавала суд супраць яе і іншых фігурантаў справы
2023.02.27 18:46

Самай гучнай падзеяй апошняга тыдня была атака на расейскі самалёт А-50 у Мачулішчах, якая адбылася 26 лютага. Адказнасць за дыверсію ўзяў на сябе «BYPOl». Спачатку дзяржаўныя медыі перадавалі, што інфармацыя пра атаку – фэйк, самалёт, які каардынаваў ракетныя абстрэлы Украіны, не пацярпеў. Аднак праз некалькі дзён ён паляцеў на рамонт у расейскі Таганрог.

Каментуючы 7 сакавіка дыверсію ў Мачулішчах, Аляксандр Лукашэнка сыпаў абразамі і пагрозамі на адрас апанентаў і кіраўнікоў суседніх краінаў. «Што ж, выклік кінуты», – заявіў ён, маючы на ўвазе Украіну.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Пратэсты ў Грузіі сціхлі. Раніцай 9 сакавіка парламенцкая большасць аб’явіла, што адклікае прыняты ў першым чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» «у мэтах захавання грамадскага спакою». Масавыя пратэсты з-за гэтага праекту праходзілі некалькі дзён і перараслі ў сутыкненні ўдзельнікаў акцыі са спецназам.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Улады Беларусі прызналі Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Беларуская асацыяцыя журналістаў – добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года і з’яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных узнагарод і прэміяў.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат
Каментар
«Гэта акт запалохвання». БАЖ назвала чаканым статус «экстрэмісцкага фармавання»
2023.03.07 12:59

belsat.eu

 

Стужка навінаў