Праваабаронцы Марыі Рабковай таксама выставілі новае абвінавачванне


Марыя Рабкова.
Фота: Facebook

Валанцёрская служба праваабарончага цэнтру «Вясна» паведамляе пра новыя абвінавачанні, выстаўленыя актывістцы Марыі Рабковай.

Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

Праваабаронцы Марыі Рабковай выставілі новае абвінавачанне, бо для старога – у фінансаванні закалотаў – хутка сыходзіў тэрмін следства. Следчы камітэт за 5 месяцаў так і не здолеў патлумачыць сутнасці прэтэнзіяў да Марыі паводле ч. 3 арт. 293 КК. Цяпер жа, пасля сюжэту на дзяржаўным тэлебачанні, 11 лютага ёй інкрымінавалі ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі») КК. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марыя лічыць гэта жаданнем ачарніць яе і ПЦ «Вясна», а таксама звязвае з неабходнасцю праз сканчэнне тэрміну следства паводле папярэдняга абвінавачання знайсці нагоду пакінуць яе за кратамі.

Праваабаронца таксама зняпраўдзіла абвінавачанні ў дзяржаўным тэлебачанні пра нібыта ейныя ранейшыя затрыманні ды абвінавачанні. Апроч таго, Марыя падкрэсліла, што не прытрымліваецца анархічных поглядаў і да анархісцкіх арганізацыяў не мае дачынення.

Hавiны
Праваабаронцу Марфу Рабкову пакінулі пад вартай, нягледзячы на 200 паручальніцтваў
2020.12.15 12:37

Марыя заяўляе, што на яе здзяйсняецца інфармацыйны напад: замест таго каб адказаць на пытанні пра сотні катаваных і скалечаных беларусаў, зацікаўленыя органы спрабуюць перавесці ўвагу, каб людзі забыліся пра жнівень 2020 года і прычыны пратэстаў.

Марыю Рабкову затрымалі 17 верасня 2020 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў масавых закалотах»). Дзеўчына застаецца ў СІЗА № 1 Менску.

Таксама стала вядома, што новыя абвінавачанні выставілі адвакату і сябру прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максіму Знаку.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў