Лідара «Nizkiz» судзілі двойчы?


Праваабаронцы «Вясны» сцвярджаюць, што саліста гурта «Nizkiz» Аляксандра Ільіна асудзілі ўжо двойчы: 8 і 10 студзеня нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Еўрарадыё» са спасылкаю на ўласныя крыніцы піша, што арышт быў адзін, адпаведнае рашэнне суд прыняў 10 студзеня. 

Аляксандр Ільін.
Фота: onliner.by

Праваабронцы пішуць, што Аляксандра Іліна судзілі другі раз запар. Аднак, паводле «Еўрарадыё», гэта быў першы суд.

6 студзеня ў Магілёве былі затрыманыя трое ўдзельнікаў гурта «Nizkiz»: вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Дзмітрый Халяўкін.

Паводле праваабаронцаў, 8 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва музыкаў судзілі паводле артыкулу 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Падобна, што ў той дзень вынеслі прысуд толькі Сяргею Кульшу і Дзмітрыю Халяўкіну. Вынік пасяджэння пакуль невядомы, але на волю музыкі з таго часу не выйшлі. Судзіла іх Вікторыя Палякова.

Раней паведамлялі, што музыкаў затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Яны працягвалі жыць на радзіме, але часам выязджалі на канцэрты за мяжу.

Затрыманні і правяранні на мяжы – ужо звычайная практыка ў Беларусі. За 2023 год на мяжы затрыманыя мінімум 207 чалавек. А «размовы» з тымі, хто прыязджае ў краіну, вядуцца кожны дзень, адзначаюць праваабаронцы.

Меркаванні
«Nizkiz» не апошнія. Пра што мы спрачаемся?
2024.01.10 15:18

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў