Літва перастала пускаць беларусаў з польскімі працоўнымі візамі, але без працоўных дамоваў


Памежнікі Літвы са спасылкай на патрабаванне польскага боку сталі адмаўляць беларусам ва ўездзе, калі тыя маюць працоўную візу, але не могуць паказаць працоўнай дамовы, піша Zerkalo.io.

Польская нацыянальная віза.
Фота: Белсат

У пашпарт у такім выпадку ставяць пячатку аб адмове ва ўездзе, расказаў выданню беларус, які спрабаваў пераехаць мяжу 11 лістапада ў Мядзінінкаі. У пункце пропуску пацвердзілі, што так робяць, і паабяцалі больш жорсткі кантроль за тымі, хто едзе з польскай працоўнай візай.

Як расказаў выданню чытач, такім чынам не пусцілі «ўжо чалавек дзесяць». Пытанні ўзнікалі менавіта да ўладальнікаў польскіх візаў, але не візаў, выдадзеных іншымі краінамі Еўразвязу.

Памежнікі з пункту пропуску «Мядзінінкай» патлумачылі, што кантроль будзе больш жорсткім, бо адзначаюць шмат выпадкаў, калі людзі з польскай працоўнай візай едуць не працаваць, а дзеля іншых мэтаў, як то шопінгу.

Літоўскія памежнікі заўважалі, як чалавек заязджаў у Літву і вяртаўся назад праз дзве гадзіны, хоць дарога да Польшчы заняла б пяць гадзінаў. Таксама былі выпадкі, калі працадаўца «не ведаў, што такі чалавек у яго працуе».

Узмоцнены кантроль над уладальнікамі візаў іншых краінаў пакуль не збіраюцца ўводзіць, але не выключаюць, што будзе і такое.

Адмова ва ўездзе не азначае анулявання візы, рашэнне аб адмове можна аспрэчыць.

Hавiны
Некаторыя беларусы з візамі тыпу D не змогуць набыць квіткоў на міжнародныя аўтобусы ў Менску
2022.09.12 10:47

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў