Латвія хоча, каб Еўразвяз забараніў выдаваць візы беларусам


Сейм Латвіі 11 жніўня прыняў заяву ў сувязі з вайною ва Украіне. Пра гэта паведамляе сайт латышскага парламенту.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У дакуменце латышскія дэпутаты абвясцілі Расею дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм, а яе гвалт у дачыненні мірных украінцаў – тэрарызмам.

У заяве падкрэсліваецца, што Расея з мэтай акупацыі Украіны выкарыстоўвае пакуты і запалохванне як інструмент у сваіх спробах дэмаралізаваць украінскі народ і Збройныя сілы, паралізаваць здольнасць дзяржавы дзеяць.

Таксама парламент заклікаў краіны Еўразвязу спыніць выдачу візаў грамадзянам Расеі і Беларусі, бо маштабнае ўварванне ва Украіну ажыццяўлялася «пры падтрыманні і ўдзеле беларускага рэжыму».

За рашэнне прагаласавалі 67 дэпутатаў Сейму. Не галасавалі прысутныя ў зале дэпутаты «Згоды» і два пазафракцыйныя дэпутаты.

Hавiны
У Грузіі прапаноўваюць увесці візавы рэжым з Беларуссю
2022.08.03 08:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў