Мінстат: гандаль з Еўропай скараціўся на 20 %, з Расеяй вырас – на 10 %


Тавараабарачэнне Беларусі з краінамі ЕЗ абвалілася больш чым на 20 %, да 3924,3 млн долараў. Тады як з Расеяй яно дасягнула 12 650,9 млн долараў і вырасла на 10 %, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Экспарт тавараў з Беларусі ў ЕЗ у параўнанні з мінулым годам знізіўся на 15,2 % і склаў 2453 млн долараў. Імпарт наогул абваліўся – на 27,8 %, да 1470,4 млн долараў.

Затое паказнікі гандлю з Расеяй – у плюсе. Агульнае абарачэнне тавараў склала 12 650,9 млн долараў (+10,1 %), у тым ліку экспарт – 5405 млн долараў (+14 %) і імпарт – 7245 млн долараў (+7,3 %).

Паводле Мінстату, агульнае абарачэнне замежнага гандлю таварамі ў Беларусі склала за першыя чатыры месяцы года 22 775,4 млн долараў. Экспарт дасягнуў 11 174,6 млн долараў, імпарт – 11 600,8 млн долараў. Калі параўноўваць гэтыя лічбы з паказнікамі аналагічнага перыяду мінулага года, то атрымліваецца, што агульнае абарачэнне знізілася на 4,4 %, экспарт – на 2,6 %, імпарт – на 6,1 %.

Hавiны
Bloomberg: Беларусь упершыню абагнала Нямеччыну ў пастаўках тавараў у Расею
2022.06.08 13:08

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў