Ціханоўская далучыцца да Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі


18-20 лютага Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Twitter.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Twitter

«Разам з сусветнымі палітыкамі я буду абмяркоўваць рэжым як пагрозу бяспецы ў рэгіёне і вырашэнне крызісу ў Беларусі. Таксама я правяду сустрэчы высокага ўзроўню 18-20 лютага для абмеркавання падтрымкі беларусаў», – напісала Ціханоўская.

Чакаецца, што ў канферэнцыі, сярод іншых, возьмуць удзел віцэ-прэзідэнт і дзяржсакратар ЗША, канцлер, міністры абароны і замежных справаў Нямеччыны, прэзідэнт Украіны, кіраўнік МЗС Кітаю, генеральны сакратар НАТА і старшыня Еўракамісіі.

Мюнхенская канферэнцыя бяспекі ладзіцца штогод з 1962 года. У ў 2018 годзе пасяджэнне Асноўнай групы канферэнцыі прайшло ў Беларусі. На ім выступіў Аляксандр Лукашэнка. На наступны год ад Беларусі ў Мюнхен паслалі старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў