Памежная служба Польшчы: Людзі ў беларускай форме закідалі камянямі памежнікаў


Пра чарговы інцыдэнт на польска-беларускай мяжы паведамляе Памежная служба Польшчы.

Каля 21:00 9 верасня група з 7 чалавек, апранутых у беларускую форму і маскі, закідалі польскі патруль камянямі. У нападнікаў таксама былі рагаткі і ліхтарыкі, якімі яны спрабавалі зляпіць полякаў. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Улады Польшчы не ўпершыню абвінаваючваюць беларускіх службоўцаў у агрэсіўных дзеяннях. Раней прэс-афіцэр Памежнай службы Польшчы Анна Міхальска распавяла ў каментары «Белсату», што 27 жніўня на ўчастку, які ахоўваюць памежнікі з Мельніку, патруль беларускіх памежнікаў закідаў камянямі польскіх памежнікаў і вайскоўцаў. А 5 верасня паведамлялася, што беларускі жаўнер у форме спрабаваў разрэзаць агароджу пасля перасячэння польскай мяжы каля Дубічаў-Царкоўных.

Памежная служба Польшчы таксама паведамляе ў апошняй зводцы, што цягам 9 верасня незаконна трапіць у Еўразвяз спрабавалі 15 замежнікаў. Чатыры чалавекі (грамадзяне Бурундзі і Конга) незаконна перайшлі раку Валкушанка. А 9 чалавек з Сірыі пераправіліся праз раку Падцаркоўка.

Каментар
Памежная служба Польшчы: Беларускія памежнікі ў форме закідалі польскіх камянямі
2023.08.28 18:13

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў