Беларускі вайсковец зайшоў у Польшчу і спрабаваў пашкодзіць памежную агароджу


Беларускі жаўнер у форме спрабаваў разрэзаць агароджу пасля перасячэння польскай мяжы каля Дубічаў-Царкоўных. Пра гэта выданню Interia.pl паведаміла прэс-сакратарка Памежнай аховы Анна Міхальска.

Беларускія памежнікі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія памежнікі.
Фота: Сяргей Каржыцкі / gpk.gov.by

Паводле яе, убачыўшы польскія патрулі, беларускі сілавік хутка рушыў углыб тэрыторыі Беларусі. Агароджа пашкоджаная нязначна і не патрабуе рамонту.

Агароджа знаходзіцца на польскім баку, таму беларускі жаўнер, як мяркуецца, свядома перасек мяжу.

Анна Міхальска адзначыла, што гэта не першая такая сітуацыя.

«Людзі, якія разбураюць агароджу, часта бываюць у вайсковай форме, але часта яны апранутыя і ў цывільнае адзенне – часта ў балаклавах. Мы бачым, што яны не замежнікі. Яны паводзяць сябе інакш, не жадаюць перасякаць мяжу, шкодзяць шлагбаум і сыходзяць», – распавяла яна.

Рэпартаж
Польшча і краіны Балтыі назвалі дзве прычыны, праз якія могуць закрыць межы з Беларуссю
2023.08.28 15:28

Ранкам 28 жніўня ў Варшаве сустрэліся міністры ўнутраных справаў Польшчы, Літвы, Латвіі ды Эстоніі. На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю на фоне вайны ва Украіне, пагрозаў з боку Расеі і Беларусі, у тым ліку баевікоў Групы Вагнэра.

Пасля сустрэчы міністры расказалі, што гатовыя закрыць межы з Беларуссю і Расеяй «супольна і салідарна», а нагодамі да поўнага закрыцця межаў могуць стацца «крытычныя інцыдэнты»: як узброеная правакацыя са стралянінаю, гэтак і нелегальны пераход мяжы вялікаю групаю мігрантаў. Апошніх, дарэчы, ужо пачалі затрымліваць у Беларусі.

Hавiны
Экс-міністарка абароны Літвы: Каб кантраляваць мяжу, трэба памяншаць колькасць пераходаў
2023.08.28 21:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў