Перад парадам 9 траўня ледзь не разбамбілі вайсковы аэрадром «Балтымор»


Вайсковае лётнішча «Балтымор» у Варонежы ледзь не разбамбілі непасрэдна перад парадам у Маскве, прысвечаным 9 траўня. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «ASTRA».

Аэрадром «Балтымор» у Варонежы, Расея.
Фота: Dmitry Chushkin / Wikipedia.org

10 траўня стала вядома, што ў вайсковы аэрадром «Балтымор» 9 траўня, перад самым парадам у Маскве, прыляцела ракета. Боегалоўку збілі, ахвяраў і разбурэнняў няма.

«Вайсковы аэрадром «Балтымор» спрабавалі атакаваць у Варонежы за некалькі хвілін да пачатку параду 9 траўня ў Маскве. Сілы СПА збілі неўстаноўленую ракету», – гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак «ASTRA», сілы расейскай супрацьпаветранай абароны збілі ракету 9 траўня ў 9:40 раніцы. Аднак абломкі знайшлі толькі ўвечары ў лесапаласе непадалёку ад могілак «Мікольскае» у Левабярэжным раёне Варонежу. Тыпу і прыналежнасці ракеты пакуль што не высветлілі. Паведамляецца, што знойдзены фрагмент аказаўся не выбухованебяспечным, папярэдне – гэта радыёлакацыйная галоўка саманавядзення неўстаноўленай ракеты.

На аэрадроме «Балтымор» базуюцца расейскія бамбавальнікі, якія ўдзельнічаюць у налётах на Украіну. Гэтае лётнішча ўжо фігуравала ў аператыўных зводках 1 студзеня 2023 года: каля яго збілі беспілотны лятальны апарат, як сцвярджалася – украінскі.

Та я ж крыніца паведамляе, што расейская СПА працавала і ў Калужскай вобласці Расеі. Там, паводле папярэдняй інфармацыі, збілі два лятальныя апараты. Паводле «ASTRA», інцыдэнт адбўся ў 10:30 раніцы 9 траўня. У ваколіцах вёскі Мехава былі збітыя два беспілотнікі самалётнага тыпу. Аб пацярпелых інфармацыі няма.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў