Беларусы глядзяць меней Еўрабачанне, але песню пра Пуціна і Лукашэнку заўважылі


У фінал Еўрабачанне-2023 патрапіў харвацкі гурт з парадыйным выступам, у якім гледачы пабачылі дыктатараў Пуціна і Лукашэнку. І хоць удзельнікі гурта прызналіся пра пародыю на Пуціна, адзін з удзельнікаў спяваў «мама купіла трактар», «мама, я іду ваяваць». Такім чынам некаторыя палічылі гэта адсылам да Лукашэнкі. Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха у эфіры «Белсату» распавёў, што беларусы сёлета меней глядзяць Еўрабачанне, але цікавасць да гэтага конкурсу застаецца высокай.

Беларусы глядзяць меней Еўрабачанне, але песню пра Пуціна і Лукашэнку заўважылі
Вусаты дыктатар з кліпа «Mama ŠČ» гурта «Let 3». Скрыншот з відэа: Eurovision Song Contest / YouTube

Харвацкі гурт «Let 3» выступіў на Еўрабачанні-2023 з парадыйным антываенным нумарам. Спевакі кажуць, што выступаюць супраць дыктараў і супраць вайны. Адным з вобразаў для пародыі для іх стаў дыктатар Пуцін, заявіў удзельнік гурта. Іншыя ўдзельнікі начапілі каларытныя вусы і некалькі разоў паўтаралі «мама купіла трактар», «мама, я іду ваяваць». Такім чынам беларусы пабачылі ў гэтым карыкатуру на Лукашэнку.

«Еўрабачанне – нармальны фан, тым больш, што харваты разварушылі інфармацыйную прастору і за імі даволі цікава назіраць. Мне падаецца, што дзякуючы такім нумарам Еўрабачанне і стала такім буйным відовішчам», – кажа музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.

Разбор
Чаму беларусаў няма на «Еўрабачанні» і дзе могуць выступіць прадстаўнікі дэмакратычнае Беларусі?
2023.05.08 09:10

Журналіст звяртае ўвагу, што насамрэч не бывае высокай і нізкай культуры. Проста кожны знаходзіць для сябе нейкія сэнсы, як прынамсі ў трэку харватаў, ці выступе фінаў, які таксама быў неадназначны. Аляксандр Чарнуха падкрэслівае, што Еўрабачанне – гэта штогадовы парад у добрым сэнсе фрыкаў. Да гэтага не трэба ставіцца сур’ёзна, бо гэта проста шоу, якое глядзяць па ўсім свеце.

Але выступ харватаў меў і палітычны аспект. Лідар гурта сказаў, што словы пра дробная злога дыктатара – адсыл да Пуціна.

«Мне падаецца, што пры фантастычным сцэнары, калі гэты гурт пераможа, то пачнуць моцна прыпякаць зэдлікі пад азадкамі расейскай ці беларускай прапаганды, як яны ў чарговы раз скажуць, што ўсе куплена і нячэсна. Але гэта элемент шоу, гэта весела і цікава за гэтым назіраць», – кажа музычны журналіст.

Беларусь ужо трэці год не прымае ўдзелу ў Еўрабачанні. Людзі ў Беларусі цяпер меней глядзяць гэты некалі папулярны музычны конкурс, бо няма беларускіх удзельнікаў, няма, як характарызуе музычны журналіст, «фрык-шоу пад назвай нацыянальны адбор».

«Я асабіста супраць усіх забаронаў. Хай бы ехалі беларускія прадстаўнік, хай бы выступалі там. Але гэта іх справа, як ганьбіцца ў Еўропе. Яны ж прадстаўляюць не краіну, не Беларусь, але дзяржаву, а гэта розныя рэчы», – кажа Аляксандр Чарнуха.

Музычны журналіст звяртае таксама ўвагу, што Еўрабачанне – гэта толькі адзін з конкурсаў, які ладзіцца ў Еўропе, але беларускія гурты прымаюць удзел розных фестывалях ва ўсім свеце. І заяўляюць пра сябе, як беларусы. Нашая краіна добра прадстаўленая на музычнай арэне ў свеце.

Агляд
Усё, што трэба ведаць пра «Еўрабачанне-2023» (з Беларусі можна галасаваць!)
2023.05.09 11:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў