Суд у Літве адхіліў скаргу Вольгі Карач – яна павінна пакінуць краіну


Галоўны адміністратыўны суд Літвы прыняў рашэнне пакінуць у сіле рашэнне аб адмове ў прадастаўленні прытулку беларускай актывістцы і кіраўніцы арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач, піша LRT.

Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом».
Фота: Ольга Карач / Facebook

Калегія ў складзе трох суддзяў разгледзела апеляцыю Вольгі Карач на рашэнне суда аб адмове Дэпартаменту міграцыі ў прадастаўленні ёй прытулку ў Літве.

Рашэнне Галоўнага адміністратыўнага суда Літвы канчатковае і абскарджанню не падлягае. Прадстаўніца суда не стала каментаваць рашэння, спаслаўшыся на тое, што справы аб наданні прытулку не разглядаюцца публічна.

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі пастанавіў не даваць Карач прытулку, паколькі, на думку Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве стварае пагрозу з-за яе сувязяў з расейскай выведкай. Актывістка адмаўляе такія сувязі.

Пры гэтым у верасні Вольга Карач выйграла суд у Дэпартаменту міграцыі ў сувязі з тым, што ейная заява аб наданні прытулку разглядалася вельмі доўга, але ў выплаце кампенсацыі памерам 5000 еўраў ёй адмовілі.

Вольга Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў 2023 годзе падала прашэнне аб прадастаўленні прытулку.

Актывістка была занесеная ў Беларусі ў «спіс тэрарыстаў» у верасні 2021 года, сама арганізацыя была абвешчаная экстрэмісцкім фармаваннем, а YouTube- і Telegram-каналы «Нашага дому» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У снежні 2022 года лукашэнкаўскі рэжым ануляваў Вользе Карач беларускі пашпарт, пра што яна даведалася падчас спробы паляцець у Рым.

Hавiны
Ціханоўская пра сітуацыю з Карач: у мяне няма падставаў не давяраць літоўскім службам
2023.08.23 15:58

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў