Кіраўніцу арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач знялі з самалёту з ануляваным пашпартам


Кіраўніцу арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач знялі з самалёту ў Рыме. Аб гэтым паведамляе «Радыё Свабода».

Вольга Карач. Скрыншот з відэа: Telegram / volya_by

20 снежня ў Рыме знялі з самалёту Вольгу Карач. Праз сталіцу Італіі кіраўніца арганізацыі «Наш дом» накіроўвалася ў сталіцу Румыніі Бухарэст на канферэнцыю па бяспецы.

Паведамляецца, што беларускі пашпарт Вольгі Карач ануляваны ў панядзелак. Паводле інфармацыі «Радыё свабода», у базе дадзеных Інтэрполу гэты пашпарт пазначаны як скрадзены. Дакумент правяралі ў сувязі з тым, што Румынія не ўваходзіць у Шэнгенскую зону.

Кіраўніца арганізацыі «Наш Дом» Вольга Карач знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, жыве і працуе ў Вільні.

Hавiны
Форум Карач і Цапкалы задумаў стварыць альтэрнатыўны ўрад. Просіць замежнай дапамогі
2022.08.04 20:56

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў