Запрацаваў сэрвіс бясплатных юрыдычных кансультацыяў для беларусаў


Сэрвіс бясплатных юрыдычных кансультацыяў legalhub.help стаў даступны для беларусаў. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведаміў IT-спецыяліст, распрацоўнік платформы «Голас» Павел Лібер.

Сэрвіс бясплатнай прававой дапамогі працуе паводле прынцыпу платформы «еЗдароўе».

Крыніца: Pavel Liber / Facebook

Юрысты, якія супрацоўнічаюць з сэрвісам legalhub.help, падзеленыя на спецыялізацыі, каб карыстальнік мог трапіць менавіта да таго адмыслоўца, які мае досвед і адпаведную практыку. У прыватнасці, юрысты дапамогуюць разабрацца ў:

  • пытанні прыцягнення да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці;
  • абскарджанні дзеянняў і рашэнняў службовых асоб і дзяржаўных органаў;
  • працоўным праве, прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці, звальненнях;
  • правах людзей з інваліднасцю;
  • лічбавых правах і свабодах, абароне персанальных звестак;
  • правах замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства;
  • жыллёвых пытаннях і спрэчках;
  • пытанні сямʼі і бацькоўскіх правоў;
  • выканання судовых рашэнняў;
  • пытанні інтэлектуальнай уласнасці.

Персанальных звестак людзей, якія звярнуліся па кансультацыю, платформа не збірае.

Hавiны
Юрысты пра стан права ў Беларусі: «Цяжка, але выкінуць свой дыплом не хацелася»
2021.02.15 18:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў