ГУР Украіны: Калі Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь


Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны выпусціла адмысловую заяву да другой гадавіны стварэння батальёна (пазней – палка) імя Кастуся Каліноўскага.

Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

У заяве канстатуецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам з першых дзён вялікай вайны: абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут.

«Баявыя пабрацімы былі і застаюцца побач з намі ў вызначальны для абодвух нашых народаў і будучыні ўсёй Еўропы час. Шануем імёны ваяроў палка, якія загінулі за годнасць і свабоду Украіны і Беларусі – Волата, Тэрора, Брэста, Сябра, Атама, Літвіна і дзясяткаў іншых храбрацоў, якія вярнуліся з бою на шчыце. Гонар і тым, хто цяпер знаходзіцца на вастрыі пяра гісторыі, – усім, хто змагаецца за свабодную, шчаслівую будучыню для сваіх сем’яў, сваёй нацыі і дзяржавы», – гаворыцца ў заяве ГУР Украіны.

«Тады зажывеш шчасліва, казаў Кастусь Каліноўскі, калі маскаля над табой не будзе. Таму – наперад! І калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь, якая будзе мець аснову новай арміі ― дасведчаную, загартаваную агнём слаўных бітваў, адданую сваёй дзяржаве», – рэзюмуе ўкраінская выведка.

Нагадаем, ваяроў палка Каліноўскага таксама павіншавала абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская. «Для беларусаў Полк Каліноўскага – значна больш, чым проста вайсковае фармаванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народу і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць – і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў», – падкрэсліла яна.

Hавiны
Фармаванне паводле стандартаў NATO. Палку імя Каліноўскага споўнілася 2 гады
2024.03.09 12:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў