Пінчукоў судзілі за фота ў лесе. Яны атрымалі ад 10 да 15 содняў


Фота, якое каштавала пінскім пратэстоўцам арышту.
Фота: bnkbel/TG

Сёння ў Пінску судзілі шасцярых чалавек за здымак, зроблены ў Лунінецкім раёне напярэдадні Дня міліцыі. Усе яны атрымалі адміністратыўныя арышты.

На фота кампанія людзей трымае расцяжку з надпісам «З Дном міліцыі» і бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыя палічыла падзею масавым несанкцыяваным мерапрыемствам і затрымала мінімум шэсць чалавек.

Сёння раніцай Вячаслаў Стогараў, Сяргей Будкевіч, Зміцер Ларыёнаў і Аляксандр Лявошка атрымалі па 15 содняў арышту. А пасля абеду асудзілі яшчэ дваіх чалавек: Дзяніс Сядых, які адзін выхоўвае няпоўнагадовае дзіця, атрымаў 15 содняў арышту, а інвалід трэцяй групы Сяргей Сцепанюк – 10 содняў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў