Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава


6 чэрвеня сілавікі ў Віцебску схапілі Таццяну Пыцько. Вядома, што жанчына цяпер за кратамі, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Таццяна Пыцько, жонка палітвязня відэаператара-фрылансера Вячаслава Лазарава.
Фота: БАЖ

Таццяну Пыцько, жонку палітвязня відэаператара-фрылансера Вячаслава Лазарава затрымалі. Іх дачку, якой крыху больш за год, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь, так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў.

Таццяну маглі затрымаць у межах крымінальнай справы, але падрабязнасцяў пакуль няма.

Відэаператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў за кратамі ўжо 4-ы месяцы, яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК(«Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Hавiны
Сталася вядома, у чым вінавацяць журналіста Вячаслава Лазарава
2023.03.14 11:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў