У выніку выбуху ў Светлагорску загінулі 3 чалавекі


Пасля выбуху на заводзе цэлюлозы следчыя пачалі крымінальную справу. Медыкі паведамілі пра пацярпелых. Раней старшыня мясцовага райвыканкаму пераконваў, што пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва няма.

Выбух на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК.
Фота: РАНАК / Telegram

Паводле звестак Цэнтру медычнага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, у Светлагорску пацярпелі чатыры асобы (1985–1996 гадоў нараджэння). Ува ўсіх дыягнаставалі павярхоўныя раны галавы і павярхоўныя апёкі рук.

Дапамогу пацярпелым надалі брыгады хуткай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся.

Ратавальнікі выявілі парэшткі, як мяркуюць, трох асобаў, якія загінулі ў выніку надзвычайнага здарэння, паведаміў начальнік Светлагорскага РАНС Андрэй Высоцкі.

Разбор завалаў і пошукавыя працы трываюць.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце выбуху на Светлагорскім ЦКК. Справу завялі паводле арт. 302 КК («Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах ці правілаў бяспекі выбухованебяспечных работаў»).

Старшыня Светлагорскага райвыканкаму Дзмітрый Шабетнік заявіў, што завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК быў на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных працаў у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух. На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычынаў здарэння. Чыноўнік заявіў, што пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва няма.

Hавiны
У Светлагорску адбыўся выбух на заводзе цэлюлозы
2023.06.07 18:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў