«NYT»: У Кіеве плануюць эвакуацыю жыхароў у выпадку поўнага адключэння электрычнасці


Улады Кіева сур’ёзна асцерагаюцца страты ўсёй сістэмы энергазабеспячэння і ўжо пачалі падрыхтоўку да «татальнай эвакуацыі» жыхароў сталіцы ў выпадку поўнага адключэння электрычнасці ў горадзе. Пра гэта паведамляе газета «New York Times».

Кіеў без святла.
Фота: Sergey Supinsky / AFP / East News

«Афіцыйныя асобы ў сталіцы Украіны кажуць, што яны пачалі планаваць некалі неймаверную магчымасць: поўнае адключэнне электраэнергіі, якое патрабуе эвакуацыі прыкладна трох мільёнаў жыхароў гораду», – паведамілі ў «New York Time».

Выданне нагадала, што «Укренерго» анансавала працяг веерных адключэнняў электрычнасці на Украіне для перадухілення поўнага збою ў працы электрасеткі. У інтэрв’ю «NYT» дырэктар дэпартаменту муніцыпальнай бяспекі кіеўскай гарадской адміністрацыі Раман Ткачук заявіў, што ўлады сурʼёзна асцерагаюцца страты ўсёй сістэмы электразабеспячэння ў краіне.

Раман Ткачук дадаў, што афіцыйным асобам Кіева паведамяць за 12 гадзін да таго, як сістэма выйдзе са строю. Тады жыхарам будуць рэкамендаваць пакінуць горад.

На гэты момант ва Украіне праз абстрэлы спынена работа каля 40% энергетычнай інфраструктуры. Мэр Кіева Віталь Клічко папярэдзіў, што горад можа застацца зімой без цяпла, электрычнасці і вады. Аднак у сталіцы Украіны падрыхтавалі вялікі запас паліва, генератараў, ежы і вады і каля 1000 пунктаў абагравання, дзе можна будзе пагрэцца, выпіць гарбаты, падзарадзіць тэлефоны і атрымаць неабходную дапамогу.

Hавiны
«Забіваем усіх, у каго ёсць зброя. Абсалютна ўсіх». Агенцтва AP апублікавала расследаванне пра «зачыстку» Бучы
2022.11.05 17:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў