Каардынацыйная рада зладзіць аўдыт дзейнасці «ByPol» і Аляксандра Азарава


Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады прапанавалі Аляксандру Азараву зладзіць незалежны фінансавы аўдыт установы «Fundacjа ByPol». Таксама ў Радзе гатовыя правесці слуханні аб дзейнасці прадстаўніка АПК для аднаўлення законнасці і правапарадку.

Александр Азаров, представитель инициативы BYPOL
Аляксандр Азараў, прадстаўнік ініцыятывы «ByPol», былы кіраўнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКу і былы выкладчык Акадэміі МУС. Варшава, Польшча. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар

Раней Аляксандр Азараў звярнуўся да КР з прапановаю накіраваць трох сваіх прадстаўнікоў у Назіральную раду «Fundacji ByPol», якія могуць дапамагчы зладзіць фінансавы аўдыт. Але КР устрымалася ад гэтай прапановы, бо да 1 жніўня сёлета запланаваныя слуханні КР аб выніках дзейнасці прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету, у тым ліку Аляксандра Азарава. Таму ўзнікаюць некаторыя складанасці, сярод якіх і час, паколькі дзеля фінансавага аўдыту патрэбна два месяцы.

Дзеля вырашэння спрэчных пытанняў Каардынацыйная рада прапанавала стварыць працоўную групу, якая мае спачатку зладзіць слуханні аб дзейнасці прадстаўніка АПК для аднаўлення законнасці і правапарадку. Што да аўдыту, то назіральная рада «Fundacji ByPol» спачатку мае змяніць свой статут, пасля чаго прадстаўнікі КР змогуць дапамагчы правесці фінансавы аўдыт.

Hавiны
«BYPOL» паведамляе аб аднаўленні працы пасля крызісу
2023.07.05 14:31

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў