Долар у Беларусі дасягнуў максімуму за 4 тыдні, еўра – за 9,5 месяца


На гандляваннях на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лютага курс беларускага рубля працягнуў аслабляцца да іншых валютаў.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Гэтак, долар падаражэў на 0,44 %, да 2,6987 рубля, еўра – на 0,03 %, да 2,9273 рубля. За 100 расейскіх рублёў цяпер дадаюць 3,8314 беларускага, што на 0,33 % больш, чымся напярэдадні.

У выніку курс долара вырас да максімуму за чатыры тыдні, еўра дасягнула найвышэйшага паказніка за 9,5 месяца, а расейскі рубель – за 18 дзён, адзначаюць BANKI24.by.

Каментар
За тыдзень курс долара ў Беларусі вырас на 2%. Чаму так адбылося і як будзе далей
2023.02.01 18:47

У каментары «Белсату» старэйшая навуковая працаўніца даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна адзначала, што на курс беларускага рубля моцна ўплывае сітуацыя з расейскім. Таксама сярод фактараў, што ўплываюць на курсы, – сітуацыя з імпартам, у тым ліку паралельным, і новыя санкцыі, што пачынаюць дзеяць у 2023 годзе.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў