«За ковід дзякуй». Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь справілася з эпідэміяй «як ніхто ў свеце»


Аляксандр Лукашэнка пахваліў міністра аховы здароўя за барацьбу з эпідэміяй каронавіруса. Адмысловую нараду ён пачаў з словаў: «За ковід, натуральна, дзякуй», перадае БелТА.

Хворы на кавід ў шпіталі. Фота Мінздароўя Беларусі / Telegram

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду, прысвечаную сітуацыі ў ахове здароўя. Сустрэчу ён пачаў з словаў «За ковід, натуральна, дзякуй».

«Мая падзяка сістэме аховы здароўя і лекарам не за тое, што яны лячылі, а за тое, што, не ведаючы, як лячыць, навучыліся. І сёння мы ўжо можам сказаць, што ніхто так у свеце не справіўся з гэтай праблемай, як гэта было зроблена ў Беларусі», – заявіў палітык.

Ён выказаў упэўненасць, што сістэма аховы здароўя працуе толькі «пад кантролем жорсткім і ціскам».

Колькі людзей памерла ў Беларусі ад ковіду, дакладна невядома. Да інфармацыі, якую падавала міністэрства аховы здароўя, даверу няма. А з 5 ліпеня сёлета ведамства наогул прыпыніла публікацыю звестак пра новыя выпадкі. Штогадовыя дадзеныя пра смяротнасць у Беларусі Белстат не публікуе з 2020 года.

Аб’ектыў
Чаму смяротнасць засакрэчваюць?
2021.04.02 23:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў