Каардынацыйная рада ўзгадніла Кавалеўскага і Гарбунову як прадстаўнікоў Пераходнага кабінету


Валер Кавалеўскі і Вольга Гарбунова, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету па замежных справах і сацыяльнай палітыцы, пасля справаздачы, атрымалі рэкамендацыю на працяг сваіх мандатаў. Каардынацыйная рада рэкамендуе мандаты палітыкам да 8 жніўня наступнага году.

Вольга Гарбунова
Вольга Гарбунова падчас грамадскіх слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета у Каардынацыйнай радзе Беларусі. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Сябры Каардынацыйнай рады выступлі з рэкамендацыяй працягу мандату прадстаўніцы ў справе сацыяльнай палітыкі Вольгі Гарбуновай. За прагаласаваў 64 дэлегаты і 12 утрымаліся. Таксама станоўчую рэкамендацыю і прадстаўніку па пытаннях замежнай палітыкі Валерыю Кавалеўскаму. За яго кандыдатуру прагаласавалі 67 дэлегатаў, супраць – 2 і ўстрымаліся 9 дэлегатаў.

Мандаты прадстаўнікоў Аб’яднага пераходнага кабінету рэкамендуюць працягнуць на год, да 8 жніўня 2024-га.

Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі падчас грамадскіх слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета у Каардынацыйнай радзе Беларусі. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Як гэта працуе

У сістэме, што стварылі праціўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, гэтыя слуханні – нешта падобнае да справаздачы ўраду перад парламентам. Выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 9 жніўня 2022 года стварыла Аб’яднаны пераходны кабінет, гэткі «ўрад у выгнанні» з прадстаўнікамі, адказнымі за пэўныя напрамкі. Каардынацыйная рада, утвораная яшчэ ў першы тыдзень па выбарах-2020, сёлета рэфармавалася і пашырыла склад, цяпер падобная да «протапарламенту» арганізацыяў і актывістаў дэмакратычнага руху.

Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада можа як парэкамендаваць зацвердзіць чальцоў Кабінету, так і рэкамендаваць адхіліць іх ад пасады па выніках дзейнасці за год са стварэння Кабінету. Але канчатковае рашэнне за Ціханоўскай, якая прызначала «міністраў». Галасаванне аб кожнай кандыдатуры будзе трываць па 24 гадзіны пасля выступу. Усе вынікі маюць быць вядомыя 6 жніўня ці нават раней.

Грамадскія слуханні прадстаўнікоў АПК у Варшаве
Яраслаў Грыгор’еў задае пытанне Валеру Сахашчыку падчас грамадскіх слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета у Каардынацыйнай радзе Беларусі. Варшава, Польшча. 2 жніўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Агулам у Каардынацыйнай радзе 110 дэлегатаў, але галасы шасцёх не ўлічваюць праз неактыўнасць у апошнія два месяцы, расказалі «Белсату» ў КР. Такім чынам, для прыняцця нейкага рашэння трэба звыш паловы галасоў «за», а гэта цяпер 53 галасы.

2 жніўня слухалі Аліну Коўшык і Валерыя Сахашчыка, якія атрымалі працяг сваіх мандатаў. 3 жніўня слухалі і распытвалі прадстаўніцу Кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольгу Гарбунову і прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага. Слуханні транслявалі ў жывым эфіры на YouTube. 4 жніўня справаздачу трымаў прадстаўнік у справе транзіту ўлады Павел Латушка. А 5 жніўня заслухаюць Аляксандра Азарава.

Абноўлена
Каардынацыйная рада завяршае слуханні Пераходнага кабінету. Выступіў Латушка, застаўся Азараў
2023.08.04 20:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў