На мяжы з Беларуссю ў Польшчы і Літве з'явіліся намётавыя гарадкі


Калона аўтамабіляў з бела-чырвона-белымі сцягамі сігналіць і рухаецца на новае месца пікету недалёка пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

Беларусы Літвы далучыліся да акцыі Нацыянальнага Антыкрызіснага Упраўлення і стварылі намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы. Галоўная мэта акцыі – заклік да міжнароднай супольнасці звярнуць большую ўвагу да сітуацыі ў Беларусі, а таксама неадкладна ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Беларусы, якія цяпер жывуць у Літве разбілі намётавы гарадок каля памежнага пункту пропуску Мядзінінкай-Каменны Лог. Да акцыі таксама далучыліся і неабыякавыя літоўцы.

«Мы патрабуем, мы просім, каб нам дапамаглі вярнуцца да дому» – кажа адна з удзельніц акцыі.

Аўтамабілі, фуры, якія праязджалі побач, сігналілі і выказвалі падтрыманне.

Мужчына трымае вялікі бела-чырвона-белы сцяг падчас пікету недалёка польска-беларускай мяжы. Пікет праходзіць пад аховай польскай паліцыі. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Сяргей Дылеўскі ідзе каля намётаў пікетоўцаў недалёка польска-беларускай мяжы. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Частка ўдзельнікаў пікету недалёка пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца. Каля сотні чалавек сабраліся разам, каб заклікаюць ЕЗ хутчэй прыняць санкцыі супраць Лукашэнкі, а ўлады Беларусі – вызваліць палітвязняў і адкрыць наземныя мяжы для вольнага перамяшчэння грамадзянаў. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Хлопец з дзяўчынай граюць на барабанах падчас пікету недалёка пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца. Пазней польская паліцыя прапануе пікетоўцам размясціцца на іншай пляцоўцы. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

Галоўная мэта акцыі Нацыянальнага Антыкрызіснага Упраўлення – гэта зварот да Еўрапейскага звязу як мага хутчэй увесці 4-ы пакет санкцыяў і паскорыць распрацаванне 5-га пакету супраць рэжыму Лукашэнкі.

Патрабаванне да рэжыму Лукашэнкі: неадкладна адкрыць наземныя межы з боку Беларусі для вольнага перамяшчэння грамадзянаў.

Акцыі легальныя і ўзгодненыя з мясцовымі ўладамі.

Людзі слухаюць аб’яву арганізатараў пікету недалёка пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца. Неўзабаве пасля пачатку пікету, польская паліцыя прапанавала пікетоўцам абраць іншую пляцоўку для ўсталявання намётаў. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Дзяўчаты малююць плакаты для пікета каля пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца. Надпіс на адным з іх «Беларусы не маюць часу чакаць» на беларускай і ангельскіх мовах. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Машына аднаго з удзельнікаў пікету з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі ля пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца ўпрыгожана плакатамі і бела-чырвона-белымі сцягамі. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Павел Латушка, кіраўнік НАУ, падчас пікету каля пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Плакаты з партрэтамі і імёнамі палітвязняў, якія праходзяць па так званай «справе студэнтаў», вісяць на пляцоўцы каля польска-беларуская мяжы, дзе адбываецца пікет за паскарэнне прыняцця санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Удзельнікі пікету каля польска-беларускай мяжы пераязджаюць на новае месца пікету. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля літоўска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат

Намётавы гарадок беларусы ствараюць і ў Польшчы каля пункту пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

Намётавы гарадок каля польска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Намётавы гарадок каля польска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Павел Латушка паблізу польска-беларускай мяжы.
Фота: Белсат
Hавiны
Рэакцыя грамадства на сюжэт дзяржтэлебачання: «Інтэрв’ю» пад прымусам і катаваннямі
2021.06.04 18:23

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў