«Белпошта» датэрмінова выплачвае пенсіі за 7 студзеня


У Беларусі раней выплацяць пенсіі і дапамогі за 7 студзеня. Ува ўсіх паштовых аддзяленнях Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай вобласцяў і Менску можна атрымаць пенсію 5 студзеня, паведамляе «Белпошта».

Белпошта. Менск, Беларусь. 17 снежня 2020 года.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

Толькі ў Гомельскай вобласці выплаты будуць 6 студзеня.

7 студзеня 2024 года будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Раней «Белсат» пісаў, што з 1 лютага ў Беларусі будзе пераразлік працоўных пенсіяў ды іх павышэнне ў сярэднім на 10 %. Павысіць меліся ў канцы 2023 года, аднак перанеслі бліжэй да 25 лютага, калі пройдзе Адзіны дзень галасавання.

У 2023 годзе ўлады разлічвалі павысіць пенсіі на 15 %. У лістападзе намінальныя пенсіі аказаліся на 14,8 % больш, чым у лістападзе 2022 года, аднак у рэальным выражэнні яны выраслі толькі на 8,9 %.

Разбор
У Беларусі змяняюць законы аб сацыяльным абслугоўванні. Змены крытыкавалі нават дэпутаты
2023.12.20 12:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў