Рэжым Лукашэнкі спыніў справу супраць Анджэлікі Борыс


Як даведаўся «Белсат», справу супраць старшыні Саюзу палякаў у Беларусі спынілі. Паводле нашых звестак, лукашэнкаўская пракуратура праз два гады пасля арышту не выявіла «прыкметаў злачынства».

Анджэліка Борыс на прэс-брыфінгу міністра нацыянальнай адукацыі і чальцоў Рады польскай грамадскай адукацыі ў Варшаве, Польшча. 19 верасня 2018 года.
Фота: Rafal Oleksiewicz / Reporter / East News

Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года. Анджэліку Борыс вызвалілі з-пад варты летась у сакавіку. Супрацоўнікі спецслужбаў папросту адвезлі яе з Менску ў вёску Грабяні Гарадзенскай вобласці, дзе ёй загадалі заставацца пад неафіцыйным хатнім арыштам у доме ейнай маці.

Як даведаўся «Белсат», кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск. Там Анджэліцы Борыс уручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, вынятыя падчас следства.

«Улічваючы, што Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў у той жа справе, гэта ставіць Саюз палякаў у Беларусі і яго эмігранцкіх актывістаў у цяжкае становішча і дазваляе разгуляць гэтую карту», – сказала дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Меркаванні
8 гадоў Анджэю Пачобуту, або беларускі неасталінізм у дзеянні
2023.02.09 18:32

Разам з Пачобутам і Борыс у сакавіку 2021 года былі арыштаваныя Ірына Бярнацкая і Марыя Цішкоўская з Саюзу палякаў, а таксама Ганна Панішава, актывістка польскай меншасці з Берасця.

Бярнацкай, Цішкоўскай і Панішавай удалося пакінуць Беларусь у 2021 годзе дзякуючы намаганням польскіх уладаў. Аднак у іх няма магчымасці вярнуцца ў краіну свайго грамадзянства, Беларусь.

Тым часам у МЗС Польшчы пацвердзілі інфармацыю пра тое, што з Анджэлікі Борыс знялі ўсе абвінавачванні. Спікер ведамства Лукаш Ясіна напісаў у Twitter, што гэта «крок у правільным кірунку».

«Мы спадзяемся, што такія ж пастановы будуць вынесеныя і ў дачыненні Анджэя Пачобута і іншых зняволеных. Мы не забываемся пра вас», – адзначыў афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Hавiны
Ці ахвяруе Лукашэнка «паланафобіяй» у абмен на «Баброўнікі»? Што кажуць эксперты
2023.03.23 22:18

MaH belsat.eu

Стужка навінаў