Польскія памежнікі яшчэ больш пільна будуць правяраць грузы, якія едуць у Беларусь


Польскія памежныя службы будуць старанна правяраць грузавікі, якія накіроўваюцца ў Беларусь. Чэргі на мяжы могуць доўжыцца да 80 гадзін, сказаў намеснік міністра ўнутраных справа Мацей Вонсік.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

«Усе нашыя памежныя службы, якія адказваюць за афармленне, і мытня вельмі старанна правяраюць кожную машыну. Мы павінны быць упэўнены, што яны не перавозяць тавараў падвойнага прызначэння. Гэта рашэнне як міністра фінансаў, так і міністра ўнутраных справаў», – сказаў намеснік кіраўніка МУС.

Мацей Вонсік прызнаў, што ў выніку ўважлівага дагляду «чэргі на мяжы могуць дасягаць 80 гадзін».

«У нас умовы вайны, і мы павінны старанна правяраць, ці не перавозяцца якія-небудзь тавары, якія могуць быць выкарыстаныя ў Расеі для вядзення вайны», – растлумачыў ён.

Вонсік падкрэсліў, што «лепш за ўсё для Еўразвязу ўвесці эканамічную блакаду Расеі». «Гэта тое, пра што мы клапоцімся. Нас не хвалюе закрыццё польска-беларускай мяжы, праз якую ідзе транспарт у Расею, калі тавары будуць паступаць з Ростаку або Гамбургу [нямецкія гарады, якія маюць выхад да мора. – Заўв. рэд.] у Санкт-Пецярбург. Гаворка не пра гэта», – сказаў ён.

Таксама з’яўляюцца паведамленні, што Польшча, Літва і Латвія могуць закрыць мяжу з Беларуссю праз 48–72 гадзіны. Афіцыйна інфармацыі пра закрыцці межаў з еўрапейскага боку не пацвярджалі.

Гісторыі
На фронце, ад абстрэлаў і нават у Беларусі. Як беларусы гінуць ад расейскай вайны ва Украіне
2022.04.04 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў