«Нашай Ніве» сталі вядомыя новыя падрабязнасці масавага затрымання архітэктараў


Паводле крыніцаў «Нашай Нівы», 14–16 лютага былі затрыманыя каля 40 архітэктараў, а разам з чальцамі іхных сем’яў лічба даходзіла да 70 чалавек.

Турма па вуліцы Валадарскага, Менск.
Фота: ІА / «Белсат»

Па ўдакладненых звестках выдання, затрымліваліся не толькі архітэктары, але і іншыя праекціроўшыкі, што тлумачыць вялікую лічбу затрыманых.

Сярод пацверджаных «Нашай Нівай» асобаў, затрыманых у рэйдах з 14 па 16 лютага, трое мужчын пераведзены ў СІЗА №1 у межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Яшчэ двое праекціроўшыкаў атрымалі па 7 і 15 содняў і ўжо выйшлі на волю. Лёс яшчэ адной архітэктаркі, затрыманай 14 лютага, дагэтуль невядомы.

У час рэйду ў той жа дзень таксама былі затрыманая сястра аднаго з архітэктараў і жонка іншага. Яны таксама ўрэшце былі вызваленыя.

«НН» нагадвае, што падчас пратэставых маршаў 2020 года архітэктары і дызайнеры праходзілі асобнай калонай па Менску. Паводле выдання, здымкі гэтай калоны маглі стаць падставай для затрыманняў праекціроўшчыкаў.

Hавiны
Лукашэнка пацвердзіў затрыманні ў Камітэце дзяржаўнага кантролю
2024.02.16 19:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў