Хто дае бедным, не будзе мець нястачы!

Зборы, зборы, зборы… Шчыра кажучы, зусім разгубіўся, каму перш за ўсё варта дапамагчы. Хоць чым.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве пішуць лісты беларускім палітвязням. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Дабрачынным арганізацыям ці Фондам, тым, што ў Беларусі, наўрад ці ўдасца штосьці пералічыць. Ды і небяспечна гэта для іх – замежны ж данат. Як падобныя добрыя справы «вітаюцца» у Беларусі – даўно вядома. Але якія арганізацыі гэткага кшталту засталіся і працуюць у нас? Канечне, застаўся Беларускі Фонд міра з аддзяленнямі ў некаторых абласных цэнтрах, Дзіцячы Фонд ААН ЮНІСЕФ, МБГА ЮніХелп, Асветніцкая ГА ФОНД ім. Льва Сапегі, ГА БелТІЗ, а ў розных каталогах застаюцца Гарадзенская і Гомельская абласныя аддзяленні «Беларускай Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій». Не гэтых, канечне, рэпрэсій, не цяперашніх, бо арганізацыя ўпісалася ў рэестр яшчэ ў 1992 годзе і яе сёлета Мінюст павінен быў скасаваць.

Hавiны
Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага аддзялення ў арганізацыі
2023.12.01 20:08

Ёсць таксама дабрачынная арганізацыя «Сябры жывёлінаў» пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава. Заснаванае яшчэ ў снежні 1999 года, яна з’яўляецца чальцом RSPCA (Брытанскага Каралеўскага таварыства па папярэджанню жорсткага абыходжання з жывёлінамі) ды WSPA (Сусветнага грамадства абароны жывёлінаў). Існуюць каталіцкая «Карітас-медыя», Моладзевае расейска-беларускае грамадскае аб’яднанне «Дапамажы людзям» з даволі шырокім спектрам дзейнасці: аказанне дапамогі дзецям Беларусі.

Аздараўленне. Медыцына. Сельскагаспадарчыя праекты. Узгадаем і пра Фонд «Аб’ядноўваючы сэрцы», створаны для дабрачыннай дапамогі дапамогі дзецям-сіротам і дзецям з інваліднасцю, малазабяспечаным грамадзянам, людзям з інваліднасцю, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, прыёмным сем’ям, а таксама апекунам. Некалькі дзясяткаў арганізацыяў у Беларусі быццам бы пакрываюць усю неабходнасць у дабрачынным стаўленні да дзяцей і старых, маладых спецыялістаў, вытворцаў, інаватараў, прадстаўнікоў жывёльнага свету. То бок, дзяржава можа, гэтак кажучы, умыць рукі. Іншая справа, што сайты амаль усіх гэтых вылучэнцаў альбо не працуюць, альбо вельмі сцісла паведамляюць пра сваю дзейнасць. Не кажучы ўжо пра нейкую справаздачнасць.

Акцыя ў памяць мастака Алеся Пушкіна. Вільня, Літва. 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Белсат

Таксама розныя арганізацыі дапамагаюць людзям стаць на ногі і за мяжою.

Лідар па зборах, канечне, BYSOL. Ініцыятываў – мора. Заканчваецца адзін збор, пачынаецца новы. Грошы (і даволі немалыя) як у цэлым хутка збіраюцца, гэтак без затрымак і разыходзяцца. Здавалася, не так даўно, менш за паўгода таму, Фонд салідарнасці BYSOL стаў удзельнікам двухдзённага марафону «Нам не ўсё адно» разам з сацыяльным праектам INeedHelpBY, медыя-праектам дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка», анархічным чорным крыжам – Беларусь, праваабарончай арганізацыяй дапамогі палітзняволеным Dissidentby, Фондам дапамогі беларусам у Літве Razam, ініцыятываю BY_help, Беларускай асацыяцыяй палітзняволеных «ДА ВОЛІ», «Беларускай Радаю культуры, Фондам медычнай салідарнасці (ByMedSol), Беларускім Фондам спартовай салідарнасці (BSSF), дабрачынным фондам «Краіна для жыцця», дабрачыннай арганізацыяй «Littouwin LIONS CLUB» (во іх колькі створана для пацярпелых ад рэжыму!). Сабраныя больш за €500 000 былі падзеленыя на патрэбы кожнага з удзельнікаў марафону. Арганізацыям на размеркаванне дапамогі паміж палітзняволенымі і іх сем’ямі далі два месяцы, а таксама абавязалі прадставіць публічную справаздачу ў лістападзе 2023 года. Але сам аўдыт распачаўся толькі 21 лістапада і як пазаўчора паведаміў тэлеграм-канал «Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі», яго прайшлі пакуль 4 удзельнікі марафону. Прадстаўнікі Назіральнай рады зрабілі заключэнне, што ўсе сродкі, якія паступілі, былі перададзеныя атрымальнікам у поўнай адпаведнасці з рэгламентам. Па астатніх – правяранне працягваецца.

Агляд
Тры спосабы зрабіць цуд на Каляды дзецям беларускіх палітвязняў
2023.11.24 21:16

У межах марафону было прынятае рашэнне, што арганізацыі і Фонды, якія адказваюць за выдзяленне дапамогі, не могуць выдаткаваць грошы на аплату офісаў, бухгалтэрыі і заробак супрацоўнікаў. BYSOL паспяшаўся ўжо і першым, яшчэ напачатку кастрычніка, аб’явіць новы збор: пад назваю «Падорым дзецям цуд!». Анатацыя шчыміць сэрца: «…для нас, Беларускага Фонду Салідарнасці BYSOL, важна, каб у гэтыя часы ў семʼях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што. Разам мы з вамі можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні».

І збор пайшоў даволі хутка. Планаваная сума ахвяраванняў – €20 000 – на сённяшні дзень перакрытая з поспехам і лік сабраных сродкаў дасягнуў ужо дваццаці дзвюх тысяч. Заяўку можна запоўніць яшчэ да 9 снежня. На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выдаткавана па €100. Грошы могуць атрымаць сваяк (сваячка) палітзняволенага, ці вызвалены былы вязень. Але разлічваць на дапамогу можа не кожны. Толькі тыя, хто быў у зняволенні больш за 3 месяцы ці сем’і, у якіх хто-небудзь знаходзіцца за кратамі зараз. Выказваецца шкадаванне, што Фонд не можа падтрымаць тых, хто знаходзіцца на хатняй хіміі. З гэтага не зусім зразумела, ці маецца магчымасць неяк перадаць (пераслаць) грошы і тым, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі. Увогуле зацікавіў механізм збору і іншых ініцыятываў. Напрыклад, чаму запланавана сума менавіта ў €20 000. З разліку чаго? Чаму кожнаму спажывальніку вырашана выдаткаваць менавіта €100. Значыць, дапамогу змогуць атрымаць 200 дзяцей. А калі будзе сабрана ў паўтара-два разы больш – ці павялічыцца-пашырыцца дапамога ў межах гэтай акцыі, альбо грошы будуць размеркаваныя на іншыя зборы. І чаму, напрыклад, нельга выплаціць па €50 (кожная капейчына дадатковая камусьці за шчасце), а тады ахапіць большую колькасць пацярпелых ад рэжыму. Вядома толькі, што падобная акцыя абвяшчалася і ўлетку. Тады дапамога была аказана 184-м дзіцяці, а агульная сума збору, які меў назву «Яны не побач, але разам», склала €18 450. То бок сёлета ўжо гэтая сума перакрытая і колькасць ахвяраванняў працягвае расці.

Скрын шот з сайту bysol.org

А таксама, цікавіць, які механізм далейшага падтрымання чалавека, калі, напрыклад, сабраныя сродкі далёкія ад запатрабавальных, але збор заканчваецца. Яе гэта было ў выпадку з адным маладым хакеістам. У 2021-м тады 18-гадовы Іван Курэц напісаў пра сябе так: 14 год свайго жыцця я аддаў спорту, прафесійна гуляючы ў хакей. У тым ліку і за зборную Беларусі. Ад лета 2020 году актыўна ўдзельнічаў у мітынгах і маршах супраць фальсіфікацыі выбараў. Даў адкрытае інтэрв’ю, дзе выказаў уласнае незалежнае меркаванне пра закуліснае і рэальнае жыццё ХК «Юнацтва». Пасля гэтага вымушаны быў скончыць з хакеем, паколькі Дзмітрый Баскаў стаў аказваць на мяне маральны ціск і выгнаў з клубу без права выступу за зборную Беларусі…Паралельна я здаў ЦТ для паступлення ва ўніверсітэт, але рэктар не аддаў вынікі «па ўказцы зверху». У Беларусі мне не далі магчымасць ні паступіць, ні гуляць… Мой шлях перакрылі. Хачу працягнуць займацца любімай справаю. Гуляць у хакей і вучыцца».

Сума, неабходная для пераезду ў іншую краіну – арэнда жылля і харчаванне на першы час, падтрымка сям’і на перыяд адсутнасці сына – вымяралася ў €1500. Але ўдалося сабраць толькі €361 і на гэтым збор быў завершаны. Пра далейшы лёс хлопца сайт BYSOL не паведамляе. Але абавязкова распавядзем мы найбліжэйшым часам у нашых калядных гісторыях. І не толькі пра лёс, які напаткаў менавіта гэтага маладога хакеіста.

Напрыканцы было б увогуле цікава паведаміць, чым, за што і як жывуць самыя чальцы Фондаў, якія робяць безліч такіх добрых справаў. Падказала іншая ініцыятыва BYSOL: Фонд запусціў Patreon ужо з мэтаю падтрымкі сваёй каманды. Працягваецца збор і на сайце Фонду, многа ні мала надзённая неабходнасць вымяраецца ў суму €700 000, ад якой сабрана ўжо больш за €422 000. Хацеў бы паразмаўляць пра гэта і іншае з кіраўніком BYSOL Андрэем Стрыжаком, але амаль за тыдзень ён так і не адказаў. Затое пагадзіліся на размову пра сістэму ўтварэння і дзейнасці падобных арганізацыяў за мяжою кіраўнік Беларускага Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін, а таксама Сяргей Будкін, які ўзначальвае Беларускую Раду культуры. Іх інтэрвʼю прапаную вам ужо ў снежні.

Алесь Пуціла belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў