Тры спосабы зрабіць цуд на Каляды дзецям беларускіх палітвязняў


Фонд «BYSOL» распачаў калядны збор на «невялікі цуд» для дзяцей палітычных вязняў: ужо сабралі звыш 10 тысяч еўра, але хочуць набраць удвая больш. Ёсць яшчэ прынамсі дзве ініцыятывы, якія парадуюць дзяцей палітвязняў на Каляды.

Дзіця з падарункам на Кадяды.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзіця з падарункам на Кадяды.
Фота: Bysol.org

«BYSOL» у чарговы раз ладзіць калядны збор. У 2021 годзе ўдалося сабраць звыш 11 тысяч еўра на калядныя падарункі для дзяцей палітвязняў, грошы перавялі сямі дзясяткам сем’яў для 130 дзяцей. У 2022 годзе сабралі 28 тысяч еўра, іх перавялі 149 сем’ям для 270 дзяцей.

Сёлета хочуць сабраць не менш за 20 тысяч еўра, каб выплаціць на падарунак для кожнага сына ці дачкі палітвязня па 100 еўра. Да 9 снежня сваякі палітвязняў (у тым ліку ўжо вызваленых) могуць падаць заяўку на калядную выплату на падарунак дзецям.

На «BYSOL» можна дапамагчы і самім палітвязням праз тэматычныя зборы або агульны збор.

І гэта не адзіная ініцыятыва цудаў на Каляды для дзяцей палітвязняў, пра яшчэ дзве нагадала рэдакцыя Kyky.org.

Ілюстрацыя да каляднага збору
Ілюстрацыя да каляднага збору фонду «Страна для жизни» і партнёраў. Выява: Stranafund.org

Фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) адкрылі «Калядную пошту» для дзяцей палітзняволеных.

Ідэя такая: дзеці палітвязняў (у тым ліку былых) могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай, а дарослыя маюць перадаць гэтыя пажаданні праз онлайн-форму, заяўкі прымаюць да 3 снежня. А кожны дарослы можа прафінансаваць гэтыя падарункі – збор тут, суму можна ўводзіць любую.

Дарэчы, адзін з партнёраў акцыі, Politzek.me нядаўна запусціў падпіску на дапамогу палітвязням: ахвяраваць грошы цяпер можна не разава, а аўтаматычна штомесяц.

Яшчэ адну калядную акцыю ладзіць праект «Палітвязынка». Дзецям палітзняволеных матуляў хочуць падарыць пернікавыя адвэнт-календары. Ужо замовілі 8 календароў, засталося 17. Прафінансаваць ідэю можна тут.

Гэтая ідэя – працяг ранейшай акцыі «Палітвязынкі», у межах якой у месцы зняволення перадалі пернікі і ўпрыгожванні.

Hавiны
Зюзя замест Санты: чыноўнікі расказалі, якія персанажы павінны быць на навагодніх імпрэзах
2023.11.17 12:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў