«Кожны з вас можа стаць чараўніком». Стартуе «Калядная пошта» для дзяцей палітвязняў


Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі аб адкрыцці «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Стартуе дабрачынная акцыя «Калядная пошта» для дзяцей палітвязняў. Выява: tsikhanouskaya/Telegram

Кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што ён так марыў. Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі», – заклікаюць арганізатары дабрачыннай акцыі «Калядная пошта».

Прыняць удзел у акцыі могуць дзеці палітзняволеных беларусаў (тых, што цяпер за кратамі ці былых палітвязняў) ва ўзросце ад 0 да 16 гадоў, дзеці з асаблівымі патрэбамі – да 19 гадоў уключна.

Каб атрымаць падарунак, дзіцяці трэба намаляваць ці напісаць у лісце, што ён марыць знайсці пад каляднай ялінкай.

«Як і летась, мы прапаноўваем напісаць ліст на нашую Калядную пошту. Няхай дзіця напіша, які падарунак хацеў бы знайсці пад навагодняй ялінкай. Калі дзіця маленькае, то яму могуць дапамагчы дарослыя. Калі дзіця ўмее маляваць, то далучайце малюнкі дзяцей у анкету», – тлумачаць арганізатары акцыі.

Агляд
Як у беларусаў адбіраюць дзяцей – з палітычных і непалітычных прычынаў
2023.10.20 14:45

Каб пакінуць заяўку «Каляднай пошце», трэба да 3 снежня 2023 года запоўніць форму па спасылцы.

Арганізатары акцыі шукаюць таксама «чараўнікоў», якія дапамогуць марам дзяцей здзейсніцца. Далучыцца і ахвяраваць грошы можна з любой часткі свету па спасылцы.

Па стане на 4 лістапада 2023 года ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1462 чалавекі.

Hавiны
BySol дапамог сабраць у школу больш за 200 дзяцей палітвязняў
2023.08.26 18:14

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў