У Ніжагародскай вобласці запусцілі вытворчасць беларуска-расейскіх трамваяў. Іх назвалі «МиНиН»


Кіраўнік Ніжагародскай вобласці Глеб Нікіцін у сваім Telegram-канале паведаміў пра запуск вытворчасці трамваяў на сумесным беларуска-расейскім прадпрыемстве. Мадэль назвалі «МиНиН»: як патлумачыў губернатар, «это означает Минск + Нижний Новгород».

Беларуска-расейскі трамвай «МиНиН». Ворсма, Ніжагарожская вобласць Расеі. 3 снежня 2022 года.
Фота: Глеб Нікіцін / Telegram

У горадзе Ворсме запусцілі вытворчасць трамваяў на сумесным беларуска-расейскім прадпрыемстве. З беларускага боку ў праекце ўдзельнічае «Белкамунмаш». У прэзентацыі трамвая паўдзельнічалі амбасадар Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты і міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.

Губернатар Ніжагародскай вобласці Глеб Нікіцін паведаміў, што дзякуючы новым трамваям будзе мадэрнізаваная сістэма гарадскога электратранспарту.

Беларуска-расейскі трамвай «МиНиН». Ворсма, Ніжагарожская вобласць Расеі. 3 снежня 2022 года.
Фота: Глеб Нікіцін / Telegram

«В Ворсме произведут для Нижнего Новгорода порядка 170 трамваев, в их числе и трёхсекционные. Название у них со смыслом: «МиНиН», что означает Минск + Нижний Новгород», – напісаў Нікіцін у сваім Telegram-канале.

Ён адзначыў, што вонкавы выгляд і інтэр’еры вагонаў распрацаваныя адмыслова для Ніжняга Ноўгараду. Амаль 90% дэталяў – беларускай і расейскай вытворчасці.

Hавiны
Угода паміж урадамі Беларусі і Расеі: ₽ 105 мільярдаў на імпартазамяшчэнне
2022.11.16 20:55

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў