Расейскія мытнікі затрымалі беларускія цыгарэты на 1,6 млн долараў


Расейскія мытнікі ў Смаленскай вобласці перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэт. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне ФМС РФ.

Фота: ctu.customs.gov.ru

Мытнікі спынілі грузавік для праверкі, аднак вадзіцель адмовіўся паказваць дакументы на тавар і ўцёк з месца спынення. У выніку аўтамабіль з грузам перавезлі на адзін са складоў. Праз тыдзень кіроўца сам прыйшоў у мытню, пасля чаго тавар даглядзелі.

У грузавіку мытнікі знайшлі 1 млн пачкаў беларускіх цыгарэт без дакументаў і расейскіх акцызных марак. Кошт партыі ацэньваецца ў больш за 100 млн расейскіх рублёў (1,6 млн долараў).

Расейскія мытнікі рэгулярна перахапляюць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на вялікія сумы. Так, 21 лістапада яны затрымалі рэкордны груз на 4,3 млн долараў. Тады кантрабандай спрабавалі завезці 2,3 млн пачкаў цыгарэт без акцызных марак.

Расейскія эксперты ацэньваюць пастаўкі з Беларусі як 92% незаконнага абароту цыгарэт у Расеі.

Фота: ctu.customs.gov.ru
Фота: ctu.customs.gov.ru
Hавiны
Краіны ЕЗ дамовіліся абмяжоўваць кошты на расейскую нафту
2022.12.02 21:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў