Беларусь надалей прадае санкцыйныя фанеру і пэлеты ў ЕЗ


Беларускі расследавальніцкі цэнтр піша, што Беларусь прадае прадукцыю драўніны, якія цяпер пад санкцыямі, у Еўразвяз. Дзеля гэтага чыноўнікі выкарыстоўваюць розныя схемы.

Еўразвяз увёў супраць рэжыму Лукашэнкі шэсць пакетаў санкцыяў. Абмежаванні ўскладнілі экспарт беларускіх тавараў, але цалкам яго не абмежавалі. Некаторыя прыватныя кампаніі ды дзяржаўныя прадпрыемствы Беларусі працягваюць зарабляць на экспарце ў Еўропу.

У драўніне хаваюць кантрабандныя цыгарэты

Пасля ўвядзення санкцыяў супраць беларускіх экспарцёраў знізіліся аб’ёмы кантрабандных цыгарэтаў, якія паступалі ў Літву. Летась, паводле Літоўскай мытні, колькасць затрыманых кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі ў Літву зменшылася больш як у 2,5 разу.

Беларускія пэлеты едуць у Еўропу

Беларуская драўніна працягвае паступаць у Еўразвяз абыходнымі шляхамі. Адзін з іх – дапамога з боку польскай кампанія «PLRBL», якая ў Польшчы пачала набываць драўляныя пэлеты з Кыргызстану. Прадае тавар кіргізская кампанія «Адміт». Гэтае прадпрыемства набывае драўніну ў Беларусі.

Абыходзіць санкцыі спрабуюць і беларускія вытворчыя гіганты, як холдынг «Пінскдрэў», які можа быць замешаны ў шэрых схемах.

Вядома, што перад уступленнем у моц санкцыяў у траўні летась холдынг зарэгістраваў новую фірму ў Казахстане. Прадпрыемства цяпер прадае казахстанскую фанеру ў ЕЗ.

«Калі ўявіць, што «Пінскдрэў» не мае дачынення да гэтай схемы, то выходзіць, што польскія і літоўскія фірмы возяць драўняную прадукцыю з краінаў, дзе яе проста не можа быць у вялікім абʼёме», – прыходзяць да высновы расследавальнікі.

Пасля ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі ў Казахстане і Кыргызстане здарыўся экспартны цуд: продажы лясной прадукцыі з Казахстану ў ЕЗ з чэрвеня 2022 года да студзеня 2023 года выраслі амаль у 137 разоў, а з Кыргызстану – у 12 тысячаў разоў. Калі перавесці ў грошы, атрымаецца 58 мільёнаў еўраў за 8 месяцаў.

Беларускія фірмы адгружаюць сваю прадукцыю ў Казахстан, дзе на тавар клеяць новыя налепкі, а потым прадукцыю грузяць у машыны на казахскіх і літоўскіх нумарах ды адпраўляюць у Еўропу, абыходзячы санкцыі.

Каментар
Фірмы-пракладкі і адкрытая кантрабанда. Як Беларусь абыходзіць санкцыі
2023.03.12 10:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў