«Нават не паспеем вярнуцца». Лукашэнка расказаў, што баіцца нападаць на Украіну


Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка заявіў, што калі беларускія войскі пачнуць вайну ва Украіне, то краіна агаліць межы. Нагадаем, што сама Беларусь ужо дала сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у нападзе на Украіну, у тым ліку яе сталіцу – Кіеў.

Аляксандр Лукашэнка.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Вы бачыце, што нас проста хочуць заштурхаць у вайну ва Украіне, адмыслова. Каб мы агалілі астатнія нашы межы А потым з намі разбяруцца хутка, мы нават з Украіны не паспеем вярнуцца, каб вас абараніць. Гэта тактыка. А стратэгія ў іх – разабрацца з Расеяй і з намі заадно, каб потым зноў не пачынаць, як у жніўні 2020-га. А раптам выстаяць, вытрываюць і г.д. Мы разгадалі іх задумы, не проста разгадалі: маем дастаткова для гэтага інфармацыі», – сказаў ён.

Паводле яго, беларусы не жадаюць скандалаў і канфліктаў.

«Яшчэ раз паўтараю: мы ведаем, чаго яны жадаюць. Мы да гэтага гатовы. Мы будзем дужацца і паміраць за вас на нашай зямлі. У гэтым вы можаце не сумнявацца», – сказаў ён.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра магчымы контрудар Украіны па тэрыторыі Беларусі
2022.03.02 15:56

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў 1 сакавіка дапусціў, што пры неабходнасці па тэрыторыі Беларусі можа быць нанесены ўдар, калі адпаведнае рашэнне прыме прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Гэтае пытанне паўстала ў звязку з тым, што тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца Расеяй для ўварвання ва Украіну. Больш за тое, існуе пагроза ўступлення вайну і беларускай арміі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў