Вынеслі прысуд былому журналісту БТ і ягонай жонцы за «дыскрэдытацыю Беларусі»


У Менскім гарадскім судзе 2 снежня абвесцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшу, ягонай жонцы Паліне Палавінцы, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. 

Дзмітрый Лукша, Паліна Палавінка і Дзяніс Яроўскі на судзе 18 лістапада.
Фота: sb.by

Чацвярых падсудных абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла:

  • Дзмітрыю Лукшу – 4 гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 500 базавых (16 000 рублёў);
  • Паліне Палавінцы – 2,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых (3200 рублёў);
  • Дзянісу Яроўскаму – 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых (3200 рублёў);
  • Канстанціну Ніканораву – 3 гады «хатняй хіміі» і штраф 100 базавых (3200 рублёў).

Дзмітрый Лукша шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона X». Таксама быў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24», і падставай для затрымання стаў ягоны апошні сюжэт на канале. Дзмітрыя затрымалі 11 сакавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры ў Менску. Ягоная жонка Паліна Палавінка таксама была затрыманая, але 2 чэрвеня 2022 года, і яна праходзіць у той жа крымінальнай справе. Паводле версіі абвінавачання, Лукша дзеля дыскрэдытацыі краіны з дапамогаю аператара стварыў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі заведама ілжывую інфармацыю.

Акрамя таго, паводле версіі абвінавачання, у 2020 годзе Лукша, ягоная жонка і двое іншых абвінавачаных бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у сталіцы.

Hавiны
«Справу TUT.BY» перадалі ў суд, калі разгледзяць – невядома
2022.12.01 21:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў