Львоў рыхтуецца да абароны на выпадак нападу з боку Беларусі


У Львове пачалася падрыхтоўка да імавернага ўварвання з боку Беларусі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале мэр гораду Андрэй Садавы. Ён адзначыў, што «сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы непрадказальная».

Сёння, 2 ліпеня, праходзіць аператыўная нарада з удзелам вайсковага і цывільнага кіраўніцтва гораду, каб распрацаваць план на выпадак эскалацыі з боку Беларусі.

«Сітуацыя мяняецца, таму нашы абаронныя стратэгіі таксама маюць патрэбу ў зменах і абнаўленнях», – адзначыў мэр Львова.

Фота: andriysadovyi/Telegram

«У кожным раёне гораду будзе створаны штаб абароны і праведзена дадатковая падрыхтоўка для чальцоў добраахвотніцкіх фармаванняў тэраабароны. Пакуль мы не будзем пераводзіць іх на 24-гадзіннае дзяжурства. Але гэтае рашэнне можа змяніцца ў любы момант. Таксама разглядаем варыянт фармавання рэзервовых добраахвотніцкіх батальёнаў з работнікаў гарадской рады і камунальных прадпрыемстваў», – піша Садавы.

Акрамя таго, са словаў мэра, у горадзе фармуецца стратэгічны рэзерв харчоў на выпадак блакавання шляхоў забеспячэння. «Трэба рыхтавацца да халоднай зімы і забяспечыць магчымасць абагравання без газу», – дадаў мэр.

На днях ва ўкраінскай выведцы паведамілі, што пагроза ўварвання беларускай арміі на тэрыторыю Украіны захоўваецца, але непасрэдны вайсковы наступ малаверагодны. На мяжы з Украінай цяпер размяшчаюцца сем батальёнаў Узброеных сілаў Беларусі, а з 28 чэрвеня да 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці плануецца правядзенне вайсковых збораў і мабілізацыйных вучэнняў.

Hавiны
Арэстовіч: Пагроза ўварвання з Беларусі – папсовы мэм
2022.07.02 08:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў