Палітолаг Валерыя Касцюгова змешчаная ў СІЗА


Палітолаг і аналітык, рэдактар рэсурсу «Наше мнение» Валерыя Касцюгова застаецца пад арыштам у межах крымінальнай справы.

Яе завезлі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведаміла ейная дачка Анастасія.

У адваката падпіска аб неразгалошванне, таму пра справу і выстаўленае абвінавачанне нічога не вядома. Для Валерыі абралі меру стрымання ў выглядзе арышту.

Валерыю Касцюгову затрымалі 30 чэрвеня, у ейнай кватэры адбыўся ператрус.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў